Здарэнні2222

На аднаго з міліцыянераў, што штурмавалі кватэру мінскага педыятра, завялі крымінальную справу

Пракуратура Мінска распачала крымінальную справу ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі за перавышэнне службовых паўнамоцтваў пры затрыманні педыятра Дзмітрыя Серады. Як паведаміў БелаПАН Серада, пра гэта вядома з ліста, які ён атрымаў са сталічнай пракуратуры.

Дзмітрый Серада, фота Яўгенія Ерчака

Нашумелы інцыдэнт здарыўся 4 жніўня. Каля васьмі гадзін раніцы ў кватэру лекара ўварваліся невядомыя ў масках. Без званкоў і тлумачэнняў яны сталі выбіваць ўваходныя дзверы, а таксама спусціліся з даху і разбілі шкло балконных дзвярэй на кухні. Дзмітрый Серада беспаспяхова спрабаваў даведацца, што за людзі штурмуюць яго кватэру і чаму. Невядомыя ўварваліся ў кватэру, паклалі гаспадара тварам у падлогу, заламалі рукі за спіну і надзелі наручнікі. Толькі пасля гэтага цяжарнай жонцы Серады паведамілі, што яны з міліцыі, і адвялі жанчыну з дзіцём у іншы пакой.

Пазней высветлілася, што лекара падазравалі ў эксгібіцыянізме. Праз суткі Сераду вызвалілі, прызнаўшы яго недатычнасць, бо пацярпелая і сведка не апазналі ў ім злачынца. Сам Серада расказаў, што ў дзень злачынства, у якім яго абвінавачвалі, быў з сябрамі на рыбалцы за 80 км ад Мінска.

Па факце затрымання Серады Следчы камітэт правёў праверку, па выніках якой у распачынанні крымінальнай справы было адмоўлена, а цялесныя пашкоджанні, нанесеныя мужчыну, прызнаныя «несапраўднымі». Пасля паўторнай скаргі ў СК лекара ў распачынанні крымінальнай справы зноў было адмоўлена, і Дзмітрый Серада звярнуўся ў пракуратуру Мінска.

Адказ з пракуратуры датаваны 9 студзеня. У лісце паведамляецца, што па выніках разгляду скаргі рашэнне СК аб адмове ў распачынанні крымінальнай справы адмененае. У дачыненні да супрацоўніка Заводскага РУУС сталіцы распачатая справа па ч. 1 арт. 426 КК (наўмыснае ўчыненне службовай асобай дзеянняў, якія відавочна выходзяць за межы правоў і паўнамоцтваў, дадзеных ёй па службе, што пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры або істотнай шкоды правам і законным інтарэсам грамадзян або дзяржаўным ці грамадскім інтарэсам (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў)). Крымінальная справа накіраваная начальніку УСК па Мінску для арганізацыі папярэдняга расследавання.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі11

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Дзяржынску лавілі казулю, якая прыбегла на двор дзіцячага цэнтра ВІДЭА1

У гістарычнага будынка з Глыбокага нарэшце з'явіўся гаспадар1

У новай абароннай стратэгіі ЗША назвалі Расію «пастаяннай, але кантраляванай пагрозай»4

У Капылі з душой упрыгожылі дзіцячую бібліятэку. Выцінанкамі з Пушкіным, Лермантавым і Ясеніным ФОТАФАКТ17

Віталь Кутузаў расказаў, як легенда італьянскага футболу Паола Мальдзіні правалэндаўся тры гадзіны, каб настроіць беларусу інтэрнет

Беларусь выводзяць з ізаляцыі не проста так — Зянон Пазняк пра палітыку Трампа73

Кемлівы і спрытны маладзён двойчы наехаў на агароджу дзеля страхоўкі1

На іранскім тэлебачанні Трампу пагражалі замахам. Яго адказ: У выпадку чаго ўся краіна ўзляціць у паветра!8

«Як мне цяпер нешта даказаць?» Кліенту каршэрынгу выставілі рахунак на 1315 рублёў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі11

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць