З пачаткам сэзону адпачынкаў у Вільні паболела ня толькі турыстаў, але і гідаў. Нядаўна гарадзкія ўлады разам зь віленскім інфармацыйна‑турыстычным цэнтрам зладзілі сапраўдную аблаву на нетутэйшых экскурсаводаў.

Паўтары гадзіны чыноўнікі разам з грамадзкай паліцыяй цікавалі за турыстамі ля касьцёлу Сьвятых Пятра і Паўла. За гэты час прайшло 12 арганізаваных груп, пераважна — палякаў. У кожнага групавога гіда правяральшчыкі спраўджвалі дакумэнты і глядзелі, ці мае той адмысловае пасьведчаньне.

У Літве экскурсаводы — прафэсія, вызначаная Законам аб турызьме. Каб мець законнае права зарабляць на турыстах, тут належыць скончыць спэцыяльныя курсы пры тым самым інфармацыйна‑турыстычным цэнтры і атрымаць пасьведчаньне аб кваліфікацыі.

Трое гідаў (2 палякі і літоўка) з 12‑ці аніякіх пасьведчаньняў ня мелі, дык іх строга папярэдзілі й азнаёмілі з законам.

Усім правераным падаравалі буклеты з апісаньнем прававога статусу гідаў у Літве.

Susvet.Info паводле kurier.lt

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0