Свет33

У ЗША прапанавалі патрабаваць паролі ад сацсетак пры атрыманні візы

Амбасады ЗША могуць абавязаць замежных грамадзян, якія падаюць заяву на атрыманне візы, прадастаўляць паролі ад акаўнтаў у сацыяльных сетках, паведаміў міністр унутранай бяспекі краіны Джон Келі.

Паводле яго слоў, гэтая мера можа быць прынятая ў рамках плана па ўзмацненні жорсткасці праверак замежнікаў, якія могуць уяўляць пагрозу для бяспекі ЗША, піша ВВС.

Гэта павінна закрануць перш за ўсё сем краін з пераважна мусульманскім насельніцтвам, грамадзянам якіх быў забаронены ўезд у краіну паводле міграцыйнага ўказа прэзідэнта Дональда Трампа. Федэральны суддзя Сіэтла наклаў забарону на выкананне гэтага ўказа.

«Вельмі складана па-сапраўднаму праверыць людзей з гэтых краін… Але калі яны ўязджаюць, то мы павінны ведаць, якія інтэрнэт-сайты яны наведваюць, і атрымаць іх паролі. Такім чынам, мы ўбачым, што яны робяць у сеціве», — растлумачыў Келі, выступаючы на слуханнях у камітэце па ўнутранай бяспецы палаты прадстаўнікоў ЗША.

Па словах міністра, калі заяўнікі не хочуць супрацоўнічаць з уладамі ЗША, то яны не будуць мець права ўязджаць у краіну.

Пры гэтым Келі падкрэсліў, што пакуль ніякіх рашэнняў па гэтым пытанні не прынята.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі80

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску мантуюць грандыёзны аквапарк на вадзе амаль на 2000 квадратных метраў2

Пад украінскім Хмяльніцкім дэтанавалі боепрыпасы на вайсковым палігоне

На Смаргоншчыне правялі заняткі народнага апалчэння ФОТЫ17

Прадстаўніцу беларускай арганізацыі выключылі з Кансультацыйнай рады НДА нацыянальных меншасцяў Латвіі7

Беларускага добраахвотніка Жэрара вызвалілі з-пад варты пад заклад1

Mark Formelle упершыню выпусціў адзенне для сабак і катоў2

У Мінску п'яны пасажыр напаў на таксіста, бо той не размаўляў з ім падчас паездкі3

У беларускім лесе знайшлі вельмі рэдкую лісічку1

Як Канье Уэст сабраў беларусаў у музеі Мадрыда2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі80

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць