Вайна33

Расія ўначы ўдарыла па Кіеве: дзевяць загінулых, некалькі дзясяткаў параненых

Сярод загінулых — дзеці.

Расія ў ноч на 1 жніўня нанесла ўдар па Кіеве. Паводле апошніх даных, вядома пра 9 загінулых, колькасць пацярпелых працягвае расці, піша УНІАН са спасылкай на Дзяржаўную службу Украіны па надзвычайных сітуацыях (ДСНС).

У Саламянскім раёне загінулі дзве асобы, яшчэ восем пацярпелі. Сярод іх — двое дзяцей. Па адным з адрасоў адбылося частковае разбурэнне і ўзгаранне пяціпавярховага жылога дома, па іншым — загарэліся аўтамабілі на стаянцы. Усяго трох чалавек шпіталізавалі, ратавальнікі эвакуявалі 35 жыхароў з верхніх паверхаў, пажар быў ліквідаваны.

У Дарніцкім раёне адбыліся пажар і разбурэнні ў адміністрацыйным будынку і ў нежылым памяшканні. Па іншым адрасе гарэлі аўтамабілі, а таксама былі пашкоджаны жылыя дамы. У гэтым раёне загінулі сем чалавек, яшчэ 14 атрымалі раненні, у тым ліку двое дзяцей.

У Шаўчэнкаўскім раёне ўзнік пажар у нежылым будынку, а таксама загарэліся аўтамабілі хуткай медыцынскай дапамогі. Пажар быў ліквідаваны. Па адным з адрасоў выяўлены адзін паранены чалавек. Акрамя таго, пажар адбыўся на тэрыторыі кінастудыі, яго ўдалося лакалізаваць.

«Дняпроўскі раён: пашкоджана крама. Пячэрскі раён: пашкоджаны чатыры прыватныя жылыя дамы і гаспадарчыя пабудовы. На месцах працуюць ратавальнікі і ўсе адпаведныя службы. Інфармацыя ўдакладняецца», — адзначылі ў паведамленні.

Каментары3

  • Суворая праўда
    01.08.2026
    з папярэдніх навінаў пра вайну на нашай ніве вынікае, што маскалі ўжо амаль стаяць на каленях: валдберыз гарыць, шцілерман зарабляе, "далёкабойня санкцыі", Зяленскі вось-вось аддасць загад знесьці Луку, "зулус вось-вось разваліцца на сотні кавалкаў"... Неаерагодныя, прачніцеся...
  • ...
    01.08.2026
    Суворая праўда, здольнасць біць балістыкай па жылых кварталах ніяк не адмаўляе суворай праўды палаючых нпз і ягадак
  • Ягодок потвсе России 200 штук
    01.08.2026
    ..., Заколебался пыль глотать. Учитывая, что русские сбивают 1000 дронов в день.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць