Грамадства

Памяці Вадзіма Круталевіча. На саракавіны

Пра яго сьмерць не паведамілі ані «Зьвязда», ані «Советская Белоруссия», ані іншыя прыўладныя газэты. А ён жа быў удзельнікам вайны, застаўся без рукі, у апазыцыйныя арганізацыі не ўваходзіў... Не заўважылі сыходу чалавека, які пакінуў адметны сьлед у гістарычнай навуцы. Дый сярод гісторыкаў не знайшлося каму згадаць добрым прылюдным словам калегу.

Зрэшты, ён быў юрыстам, доктарам юрыдычных навук. І як спэцыяліст у галіне дзяржавы і права аднойчы ступіў на ніву гісторыі БССР. Калі ён пачаў публікаваць свае – як на той час, сэнсацыйныя – артыкулы, ад яго адвярнулася нават тая, каго ён кахаў. Але ён паказаў сябе вучоным і працягваў сваю справу.

Я ніколі не сустракаў яго. Але гутарыў зь ім і спрачаўся. Спрачаюся і сёньня. Нават не называючы ягонае імя. У нас розныя канцэпцыі. Яму чагосьці не хапіла, каб прызнаць пачаткам нашае дзяржаўнасьці Беларускую Народную Рэспубліку. Але ён дастаткова ясна паказаў тым, хто ўваходзіў у самастойнае жыцьцё ў другой палове 1960-х, што БССР не была вынікам добрае волі бальшавікоў. У аснове падыходу бальшавікоў да беларускага пытаньня было што заўгодна (нацыянальны нігілізм, імпэрскі цэнтралізм, цынічны разьлік...), але толькі не марксізм і не рэзалюцыя Лёнданскага кангрэсу Сацыялістычнага Інтэрнацыяналу (1896) аб праве нацыяў на самавызначэньне.

Калі на момант забыцца пра пазьнейшыя адрозьненьні і разыходжаньні, трэба прызнаць: усе, хто цяпер займаецца вытокамі беларускае дзяржаўнасьці ХХ ст., ня могуць абмінуць ягоных працаў, а многія маюць права назваць яго калі не сваім настаўнікам, дык непасрэдным папярэднікам.

18 траўня спаўняецца 40 дзён, як Вадзім Круталевіч пакінуў нас. У гэты дзень спамянём яго добрым словам. Няхай родная зямля будзе яму пухам.

Анатоль Сідарэвіч

Каментары

Цяпер чытаюць

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы25

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўніка івэнт-агенцтва «Тэра Груп» арыштавалі за «здраду дзяржаве» — Ярашэвіч нібыта шукаў інфармацыю пра наваполацкую калонію3

За здраду дзяржаве будуць судзіць 68‑гадовага пенсіянера3

Даляр апускаўся ніжэй да 2,8 рубля2

Масква атрымала запрашэнне на саміт G20 у Маямі на найвышэйшым узроўні5

75‑гадовы святар перабягаў васьміпалосную трасу пад Мінскам — і загінуў пад коламі «Фальксвагена»10

Арыштаваныя ў ксяндза Генрыха Акалатовіча старадаўнія іконы вывезлі ў Нацыянальны мастацкі музей і выставілі на аўкцыён4

Бацьку дваіх дзяцей з Нясвіжа асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Гурневіч: Спрабую знайсці прычыну галасаваць за КР, але не знаходжу. З-за паводзін сяброў КР17

Пасля відэазвароту выкладчыка БДУІР да Лукашэнкі ўніверсітэт агучыў свае сярэднія заробкі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы25

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць