Грамадства3131

На грамадскае абмеркаванне вынесены антытытунёвы дэкрэт

10 мая ўлады вынеслі на грамадскае абмеркаванне праект антытытунёвага дэкрэта. У ім, акрамя іншага, пералічаны спіс месцаў, якія хочуць зрабіць свабоднымі ад курэння звычайных і электронных цыгарэт, піша Tut.by.

Месцы, свабодныя ад курэння, плануецца падзяліць на дзве катэгорыі: з поўнай забаронай і са спецыяльна прызначанымі для курэння месцамі.

Да першай катэгорыі дэкрэт адносіць ліфты і дапаможныя памяшканні шматкватэрных дамоў і інтэрнатаў (у тым ліку агульныя балконы), дзіцячыя пляцоўкі, пляжы, тэрыторыі дзіцячых летніх лагераў, прыпынкі і тэрыторыю ў радыусе 10 метраў ад іх, грамадскі транспарт (у тым ліку цягнікі) і асабістыя аўтамабілі, калі ў іх прысутнічаюць дзеці да 14 гадоў.

Да другой катэгорыі адносяцца крамы, гандлёвыя цэнтры, рынкі, кафэ і рэстараны, вытворчыя памяшканні, тэрыторыі школ і ВНУ, чыгуначныя платформы, вакзалы і аэрапорты. Пры гэтым юрыдычныя асобы, якім належаць пералічаныя вышэй аб'екты, могуць ствараць месцы, прызначаныя для курэння.

На аб'ектах, дзе курэнне забароненае, дэкрэт загадвае размяшчаць спецыяльны знак.

Нагадаем, згодна з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях, за курэнне ў неналежным месцы пагражае штраф да чатырох базавых велічынь.

Таксама дэкрэт прыраўноўвае электронныя цыгарэты да звычайных, а значыць, на іх будуць распаўсюджвацца тыя ж абмежаванні. У прыватнасці, як і цыгарэты, іх нельга будзе выкладваць на вітрынах і прадаваць непаўналетнім.

Адправіць свае прапановы па дапрацоўцы дэкрэта «Аб дзяржаўным рэгуляванні абароту тытунёвых вырабаў і электронных сістэм курэння» усе ахвотныя могуць праз гэтую форму.

Нагадаем, антытытунёвы закон быў падрыхтаваны міністэрствам аховы здароўя яшчэ ў 2013 годзе. Але да гэтага часу не прыняты — яго прыняцце некалькі разоў адкладалася. У праекце дакумента прапісаныя радыкальныя меры па барацьбе з тытунём: забарона на курэнне ў грамадскіх месцах, поўная забарона на наўпростую і ўтоеную рэкламу тытунёвых вырабаў, забарона на выкладку цыгарэт у крамах, увядзенне застрашвальнай выявы на ўпакоўцы і, галоўнае, — павышэнне акцызаў і немінучае падаражэнне цыгарэт.

Каментары31

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі4

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце жанчына з дапамогай ШІ стварыла ялінкавыя цацкі з мясцовымі славутасцямі. Людзям спадабалася4

Бар Сяргея Жукава з групы «Руки вверх!» адкрываецца і ў Мінску8

Авіякампаніі пакуль не збіраюцца масава касаваць рэйсы ў Вільню. Але прэцэдэнты ўжо ёсць4

У Новай Баравой пажылы мужчына ўпаў і памёр проста ў краме7

Беларуска згуляла вяселле за 10 тысяч даляраў. За што такія грошы?16

Беларус за 150 рублёў спрабуе прадаць эксклюзіўную фігурку з «Кіндара»1

Літва і ЗША будуць размаўляць, каб прызнаць гібрыдныя атакі Беларусі тэрарыстычнымі дзеяннямі18

Дзмітрый Баскаў стаў суўладальнікам піваварнай кампаніі24

З'явіўся новы спосаб выманіць коды з SMS3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі4

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць