Свет55

У Польшчы здарылася рэвалюцыя на фармацэўтычным рынку

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў змены ў Фармацэўтычны закон, які некалькі тыдняў таму быў прыняты парлямэнтам Польшчы.

Асноўным новаўвядзеннем з'яўляецца правіла «аптэка — для аптэкара» — гэта азначае, што новыя аптэкі змогуць адкрываць толькі фармацэўты. Пры гэтым адзін фармацэўт зможа быць уладальнікам максімальна чатырох аптэк.

Акрамя таго, на 3 тыс. жыхароў гміны (найменшая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка) павінна быць адна аптэка, а адлегласць паміж аптэкамі ў прамой лініі павінна складаць не менш за 500 метраў. Новы закон тычыцца толькі аптэк, якія адкрываюцца, ён не ахоплівае ўжо дзеючых. Асноўная мэта закона, паводле заканадаўцаў, — гэта дэканцэнтрацыя аптэчнага рынку.

Змены ў фармацэўтычны закон сустрэліся з вострай крытыкай многіх эканамістаў, аптэкараў, фармацэўтаў ды іншых прадстаўнікоў фармацэўтычна-медыцынскага рынку. Паводле іх, закон абмяжоўвае канкурэнцыю і ўмешваецца ў свабодны рынак, у выніку чаго страцяць пацыенты, паколькі аптэка, не маючы побач канкурэнта, зможа дыктаваць цэны.

Цяпер у Польшчы працуе каля 15 тыс. аптэк і 25 тыс. фармацэўтаў. Палова ўсіх аптэк належыць да аптэчных сетак.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Віцэ-прэзідэнта ЗША і амерыканскую дэлегацыю асвісталі падчас адкрыцця Алімпіяды ў Мілане14

Белы дом выдаліў відэа Трампа з Абамамі ў выглядзе малпаў, але прэзідэнт ЗША адмовіўся выбачацца25

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць