Інтэрнэт і СМІ

Памёр заснавальнік амерыканскага тэлеканала Fox News

Заснавальнік і былы кіраўнік амерыканскага інфармацыйнага тэлеканала Fox News Роджэр Эйлс памёр ва ўзросце 77 гадоў. Эйлс кіраваў каналам з моманту яго запуску ў 1996 годзе да вымушанай адстаўкі на фоне сэкс-скандалу ў 2016 годзе, піша ВBС.

Getty

Пра смерць Эйлса паведаміла яго жонка Элізабэт.

Роджэр Эйлс узначальваў Fox News з моманту запуску тэлеканала ў 1996 годзе і да лета 2016 года.

Да гэтага ён працаваў медыякансультантам у прэзідэнтаў ЗША ад Рэспубліканскай партыі Рычарда Ніксана, Рональда Рэйгана і Джорджа Буша.

СМІ паведамлялі, што Эйлс таксама кансультаваў Дональда Трампа падчас яго прэзідэнцкай кампаніі, пасля таго як пакінуў Fox News. Паводле гэтых паведамленняў, ён дапамагаў будучаму прэзідэнту падрыхтавацца да дэбатаў.

Летам 2016 года Эйлс быў вымушаны пакінуць свой пост. Гэта адбылося пасля таго, як былая вядучая Fox News Грэтхен Карлсан звярнулася ў суд. Яна сцвярджала, што Эйлс звольніў яе пасля таго, як тая некалькі разоў адхіліла яго дамаганні.

76-гадовы Эйлс адхіліў абвінавачванні ў свой адрас і заявіў, што гэта помста тэлевядучай за тое, што канал не працягнуў з ёй кантракт.

Свой сыход ён патлумачыў тым, што ператварыўся з паўнавартаснага супрацоўніка рэдакцыі ў «адцягваючы фактар».

Тэлеканал Fox News належыць медыяканцэрну Fox Entertainment Group, які ўваходзіць у склад холдынгу 21st Century Fox Руперта Мёрдака.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў48

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

«А куды падзеліся сметніцы ў Мінску?» Камунальнікі пракаментавалі скаргі5

Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце збіраецца праз рэферэндум змяніць назву9

Трамп і Нетаньяху разышліся ў думках наконт сітуацыі на Блізкім Усходзе2

Ядзерныя боепрыпасы Расіі дастаўленыя ў Беларусь29

Украіна заклікала пазбавіць Расію статусу пастаяннага члена Рады бяспекі ААН8

Чаму амаль усе людзі — праўшуны? Навукоўцы нарэшце разгадалі таямніцу1

Беларуская кампанія выпусціла дрып-каву з водарамі нашых гарадоў

Беларуская футбалістка выйшла на ўзнагароджанне ў Турцыі пад песню забароненай артысткі2

Следчы камітэт расказаў падрабязнасці, як беларус атрымаў раненне на тэрыторыі Польшчы16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў48

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць