Сляды антыбіётыкаў для лячэння пранцаў і іншых венерычных захворванняў былі выяўленыя ў малочнай прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў. Пра гэта распавёў журналістам кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт, перадае Rambler News Service.
«У беларускіх калег мы знайшлі тое, чым лечаць непасрэдна пранцы, усе венерычныя захворванні. А ведаеце чаму? Бо ў кароў таксама хламідыёз, таму яны проста сінтэтычныя (антыбіётыкі. — RNS) ужываюць», — сказаў Данкверт.
Каментары