Грамадства1919

Партыі БНФ за даўгі адключылі электрычнасць

Партыя БНФ шукае ў грамадства падтрымкі для ўтрымання офіса, паведамляе Радыё Рацыя.

З-за фінансавых цяжкасцей у шэрага дэмакратычных партый і арганізацый з’явіліся праблемы з утрыманнем офісаў. Так, Рух «За свабоду» не здолеў працягнуць арэнду свайго офіса і пакуль працуе без памяшкання. У мінскай сядзібе Партыі БНФ з-за камунальных запазычанасцяў адключанае святло. Кіраўніцтва партыі вырашыла часова закрыць офіс да выплаты пазыкаў, папярэдне — з 6 па 10 чэрвеня.

Па словах кіраўніка Партыі БНФ Аляксея Янукевіча, да складанай сітуацыі прывёў шэраг прычын: «Так сталася, што доўгая была зіма, ацяпляльны сезон быў вельмі доўгі, і камунальны кошт узрос. Склалася так, што выдаткі на аплату камунальных былі большыя, чым звычайна. У звязку з гэтым у нас утварылася запазычанасць. Дасягнула запазычанасць такога ўзроўню, што адключылі нам святло, пакуль яна не будзе пагашаная. Я думаю, цягам тыдня, можа 10 дзён, мы гэтае пытанне вырашым, і будзе паўнавартасна функцыянаваць офіс надалей».

Па словах Янукевіча, каб падключыць памяшканне да святла, неабходна каля 3 тысяч беларускіх рублёў — гэта прыкладна $1600. Цяпер, па яго словах, ідуць перамовы з магчымымі ахвярадаўцамі. Адкрыты дабрачынны рахунак у банкаўскай разліковай сістэме АРІП, праз які сябры і прыхільнікі партыі могуць пералічыць патрэбныя грошы. Як мяркуе Янукевіч, сітуацыя з запазычанасцю хаця і вельмі непрыемная, аднак не пагражае партыі стратай офіса.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі58

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску п'яны пасажыр напаў на таксіста, бо той не размаўляў з ім падчас паездкі3

У беларускім лесе знайшлі вельмі рэдкую лісічку1

Як Канье Уэст сабраў беларусаў у музеі Мадрыда2

У «Мінскзяленбудзе» пракаментавалі з'яўленне на мінскім праспекце ліп у вазонах3

Ва Уладзівастоку згарэў склад аднаго з найбуйнейшых расійскіх прадаўцоў электронікі1

У еўракубкавым футбольным матчы гол забіў бязрукі футбаліст. Сам ён інвалідам сябе не лічыць1

Блогер Максометр пераехаў з Латвіі ў Беларусь, купіў дом без туалета і скардзіцца, што нікому тут не патрэбны15

Зяленскі назваў лічбы ўкраінскіх страт на вайне21

У Мінску адбылося ДТЗ з шасцю аўтамабілямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі58

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць