Улада1515

Расійскія СМІ вінавацяць Беларусь у перапродажы Украіне расійскай зброі

Выданне «Свабодная прэса», якое рэдагуе расійскі пісьменнік Сяргей Шаргуноў, змясціла артыкул з красамоўнай назвай «Расія дапамагае Украіне адваёўваць Данбас».

«Масква і Кіеў, нягледзячы ні на што, нарошчваюць аб'ёмы гандлю прадукцыяй абароннага прызначэння», — гаворыцца ва ўступе да артыкула.

«Не думаю, што для баявой авіяцыі камплектуючыя пастаўляліся з Расіі. Іншая справа, што іх маглі прадаць Кіеву праз суседнія краіны, паколькі тыя ж МіГ-29 былі і ёсьць у Беларусі і Казахстана,

— лічыць галоўны рэдактар часопіса «Экспарт узбраення» Андрэй Фралоў. — Што тычыцца закупкі гэтымі дзяржавамі якой-небудзь намеклатуры для перапродажу ва Украіну, то тут не так усё проста. Існуе так званы сертыфікат канчатковага карыстальніка: пры любой пастаўцы пакупнік пытаецца дазвол на рээкспарт ў прадаўца. Зразумела, што ніхто датчыкі не ставіць на ўсё запар, але калі выявіцца, што хтосьці перапрадае якія-небудзь агрэгаты або тэхніку ва Украіну, закупляючы іх у Расія для сябе, то будзе вялікі скандал».

Пра паток зброі з Расіі ва Украіну праз Беларусь гаворыць таксама іншы эксперт — намеснік дырэктара Інстытута палітычнага і ваеннага аналіза Аляксандр Храмчыхін.

«Гандаль з Украінай у ваенным сегменце працягваецца, і гэта відавочна. Праз Казахстан — у меншай ступені. Але праз Беларусь, мабыць, ваенная прадукцыя ідзе шырокім патокам ў абодвух напрамках», — лічыць Храмчыхін.

На ягоную думку, на «сертыфікат карыстальніка» ў Беларусі ці Украіне проста ніхто не звяртае ўвагі.

«З'яўляліся паведамленні і пра пастаўкі гусенічных стужак і рухавікоў расійскай вытворчасці для бронетранспарцёраў савецкай вытворчасці БТР-70, якія былі набыты праз брытанскую фірму. А таксама камплектуючых для верталётнай тэхнікі.

Беларусы хоць адмаўляюць, а ўкраінцы заяўляюць, што асвоілі вытворчасць сістэм, але цалкам могуць пастаўляцца тыя ж прыборы начнога бачання і сістэмы навядзення для процітанкавых ракет, на якіх будзе стаяць ўкраінская маркіроўка», — перакананы эксперт.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў17

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

Паляўнічыя на Алтаі забілі 12 мядзведзяў пасля нападу аднаго на турыстку10

Украіна ўвяла санкцыі супраць стваральнікаў «Машы і Мядзведзя»3

У Вільні выпрабоўвалі электробус даўжынёй 25 метраў2

Сабаленка захавала першы радок у сусветным тэнісе1

Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці1

Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана1

Мост праз Свіслач каля плошчы Перамогі адкрыюць пасля рамонту да канца жніўня

Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў17

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць