Грамадства11

З расіяніна спрабуюць спагнаць больш за 162 тысячы рублёў за незаконна здабытага ў Беларусі зубра

Суд Петрыкаўскага раёна задаволіў пазоў пракурора і пастанавіў спагнаць з грамадзяніна Расіі больш за 162 тысячы рублёў штрафу за незаконную здабычу зубра. Акрамя таго, мужчына павінен выплаціць больш за 8,1 тысячы рублёў дзяржаўнай пошліны, паведаміла Генпракуратура.

Здымак ілюстрацыйны

Інцыдэнт адбыўся больш за 10 гадоў таму, яшчэ ў снежні 2015 года. Мужчына ўдзельнічаў у паляўнічым туры ў Нацыянальным парку «Прыпяцкі». Падчас загоннага палявання ён незаконна здабыў зубра, які не быў пазначаны ў ягонай паляўнічай пуцёўцы.

У дачыненні да паляўнічага распачалі крымінальную справу за незаконнае паляванне, якое пацягнула шкоду ў асабліва буйным памеры. У студзені 2016 года пракурор Петрыкаўскага раёна падаў пазоў аб спагнанні на карысць нацыянальнага парку платы ў пяціразовым памеры кошту дазволу на здабычу зубра. На той момант сума патрабаванняў складала 80 тысяч еўра ў эквіваленце па курсе Нацбанка.

У 2017 годзе крымінальную справу перадалі ў Расію для далейшага расследавання. У 2020 годзе крымінальны пераслед спынілі праз заканчэнне тэрміну даўніны, аднак шкода так і не была кампенсаваная.

Таму ў 2021 годзе пракурор звярнуўся ў суд ужо з грамадзянскім пазовам. Пасля праведзенай дэнамінацыі сума патрабаванняў склала больш за 162 тысячы рублёў.

Расіяніну належным чынам паведамілі пра судовае пасяджэнне, але ён на яго не з'явіўся. У пісьмовай заяве мужчына паведаміў, што не згодны з патрабаваннямі.

Суд пастанавіў задаволіць пазоў пракурора ў поўным аб'ёме. Але рашэнне пакуль не набыло законнай моцы.

Каментары1

  • Алесь
    21.08.2026
    Мяркую, што расейскі суд зноў пашле калегаў па саюзнаму гэ з Петрыкаўскага раёну з іхным грамадскім пазовам у пешую эратычную вандроўку. Вы ў свой час дабраахвотна перадалі крымінальную справу на разгляд у Расею? - дык сумленнае, прынцыповае і беспрыхільнае расейскае следства ўсё магчымае ў датычэнні свайго грамадзяніна ў прадугледжаныя расейскім заканадаўствам тэрміны зрабіла. А ён небагаты, але вельмі пачэсны грамадзянін, які ўсё свае жыццё сумленна працаваў і ашчаджаў на сціплы Mauser M98 Magnum Big Five, каб ажыццявіць мару ўсяго свайго жыцця і папаляваць на зубра. А праз 10 гадоў ваша жлобскае жаданне зарабіць на ім увогуле нікому не цікавае. Вось якога-небудзь беларуса за 2020 год мы аддадзім вам нягледзячы на тэрміны пазоўнай даўніны - у рэшце рэшт проста таемна кінем у бус і прывязем да самалёта Белавіі з КДБшнікамі на борце альбо перададзім на мяжы. І нават у адказ на асабістую просьбу Лукашэнкі мы шчыраму імперцу грамадзяніну Расеі Суздальцеву 400 гадзін прысудзім (цікава, што ён падчас тых 400 гадзін рабіў :) )

Цяпер чытаюць

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек4

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Гарналыжным комплексам «Лагойск» цяпер валодае кампанія, звязаная з Дзмітрыем Баскавым

Дзе дзве, там і тры. У Джэнсэна Хуанга працягваюць знаходзіць новых каханак3

У беларускай краме знайшлі мясны прадукт усяго па 4 капейкі за кілаграм

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі32

Суд ЕС прызнаў неправамерным бясконцае зацягванне Польшчай разгляду заяў на ДНЖ12

У Мінску адныя замежнікі выкралі і катавалі іншых, патрабуючы за вызваленне індыйскія рупіі

Чорнае мора стала самым смертаносным суднаходным маршрутам у свеце

Еўрапейскія лідары Расіі: Еўропа сама вызначыць архітэктуру бяспекі кантынента5

У Мінску выпаў першы снег ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек4

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць