Продаж лінзаў ў лінзаматах у Беларусі не забароняць, але на аўтаматах размесцяць інфармацыю аб неабходнасці прайсці афтальмолага. Такое рашэнне прынятае сёння пасля абмеркавання адпаведнага пытання ў Міністэрстве аховы здароўя, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі бізнэсу і афтальмалагічная грамадскасць, перадае БЕЛТА.
Удзельнікі пасяджэння пацвердзілі, што лінзы з'яўляюцца вырабамі медпрызначэння, адпаведна ў наяўнасці павінна быць рэгістрацыйнае пасведчанне.
Прадстаўнікі бізнэсу і афтальмолагі пагадзіліся, што для набыцця ўсіх лінзаў абавязкова неабходна мець рэцэпт. На кантактныя лінзы, як і на карыгуючыя акуляры, ён дзейнічае адзін год. Пры гэтым намеснік міністра аховы здароўя Ігар Ласіцкі растлумачыў, што рэцэпты ў гэтым выпадку прызначаныя менавіта для пацыента, каб той ведаў, якія канкрэтна лінзы яму неабходныя. Тым самым чалавек зможа забяспечыць бяспеку прымянення вырабаў і засцерагчы сябе ад магчымых ускладненняў у выпадку няправільнага падбору.
Інфармацыя аб абавязковым наведванні афтальмолага не больш чым за адзін год да набыцця лінзаў будзе размяшчацца на лінзаматах. Інфармацыйныя надпісы ўзгадняе Міністэрства аховы здароўя ва ўстаноўленым парадку. У Міністэрстве аховы здароўя заклікалі насельніцтва звяртаць увагу на адпаведную інфармацыю і выконваць названыя там патрабаванні.
У перспектыве на лінзаматах могуць з'явіцца счытвальныя прылады, якія дазволяць атрымліваць пацвярджэнне ад пацыента аб тым, што ён быў у доктара і мае рэцэпт. Гэтае пытанне звязанае з развіццём сістэмы электроннага рэцэпту.
Бакі таксама прыйшлі да дамоўленасці, што пры куплі лінзаў праз інтэрнэт пацыентам неабходна будзе адпраўляць скан рэцэпта, а прадаўцам — копію рэгістрацыйнага пасведчання.
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)