У аэрапорце іспанскага Алікантэ Грамадзянская гвардыя ў ліпені канфіскавала ў 18-гадовага беларуса буйную суму незадэклараваных грошай, паведамляюць finance.tut.by са спасылкай на выданне Informaciόn.

Малады чалавек спрабаваў паляцець з Алікантэ ў Маскву. На борт самалёта ён спрабаваў пранесці 100 тысяч еўра, якія не былі задэклараваныя.

У 18-гадовага беларуса канфіскавалі 99 тысяч еўра. Іх паходжанне будзе высвятляцца. Яшчэ 1 тысячу еўра Грамадзянская гвардыя (паліцэйскае ваенізаванае фарміраванне, якое знаходзіцца ў падпарадкаванні МУС Іспаніі) пакінула беларусу «на жыццё», згодна з рэгламентам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0