Усяго патроху2525

Уладальнік крамы з нацыянальным каларытам: «Калі нехта абразіць мову ці гісторыю, магу выставіць за парог!»

У лютым 2018-га краме нацыянальных рэчаў «Дарэчы» споўніцца два гады.

Бацька Уладзімір разам з сынам Вадзімам адкрылі кропку ў гандлёвым цэнтры «Сілуэт» (каля Камароўскага рынка) па клічу сэрца. Ім пашанцавала: адзенне ды аксэсуары з беларускай сімволікай з кожным днём карыстаюцца ўсё большым попытам, хоць на цішотках ды магнітах вялікіх грошай і не заробіш. Макей старэйшы жартуе, што ўсё ў іх добра складваецца з нагоды знакамітага прозвішча (Уладзімір — ажно поўны цёзка міністра замежных спраў), але, насамрэч, сакрэт поспеху хаваецца ў штодзённым жаданні развівацца ды ва ўласным правіле некалькіх «П»: патрыятызм, прыстойнасць, прафесіяналізм.

Мы апісвалі тое, як нараджалася крама, са слоў маладога ўладальніка Вадзіма, а цяпер пагутарылі са старэйшым Макеем, а заадно даведаліся пра актуальныя зніжкі і планы прадпрымальнікаў.

Уладзімір Макей.

Гаспадар сустракае пакупнікоў ва ўкраінскай вышыванцы, шортах ад LSTR Adziennie ды ў красоўках з арнаментам, якія яму прывезлі з Галандыі. З дынаміка гучаць трэкі Вольскага, «Акіян Эльзы» ды «Накі». Спадар Уладзімір вітае наведвальнікаў па-беларуску, хаця не так даўно не лепшым чынам валодаў мовай, шмат гадоў працаваў ў Расіі ды мала думаў пра нацыянальнае.

На папулярныя цішоткі цяпер дзейнічаюць зніжкі.

«На маё разуменне сапраўднай незалежнасці краіны моцна паўплывалі падзеі 2014 года і сын. Вадзім першым пачаў слухаць беларускамоўную музыку, я хутка падключыўся, стаў чытаць кніжкі: Мележа, Караткевіча, Купалу з Коласам. Я заўсёды адчуваў у сабе беларушчыну, але савецкае выхаванне не давала праявіцца гэтаму напоўніцу. У нейкі момант мне стала сорамна, і я проста вырашыў пачаць нейкія змяненні з сябе: стаў вывучаць гісторыю з пункту гледжання беларуса, а не паляка, рускага ці ўкраінца», — расказвае Уладзімір.

Сёння мужчына сам тлумачыць пакупнікам, што назва крамы не перакладаецца як «да, вещи», ды стараецца перадаваць людзям іншыя атрыманыя веды:

«Да нас у краму неяк зайшоў 60-гадовы, на выгляд вельмі адукаваны мужчына. І спрабаваў пераканаць, што нічога беларускага мы тут не прадаём, бо наша гісторыя пачынаецца з 1945 года ды 1994 года. Ён жыве з такім меркаваннем і так жывуць некаторыя беларусы, мяркуючы, што мы — малодшыя браты, напрыклад, а ніяк не самастойная нацыя. Я так не хачу».

Тых, хто не размаўляе па-беларуску, спадар Уладзімір з крамы, канечне, не выганяе (хоць і лічыць, што без гэтага ў беларусаў няма будучыні), але калі нехта асмеліцца абразіць мову ці гісторыю, можа лёгка выправадзіць. Гаспадар кажа, што грошы для яго маюць пах.

Адзін з самых папулярных тавараў. «Дарэчы» пачалі вырабляць яго першымі.
Сумкі і заплечнікі пашытыя з лёну.

Нягледзячы на тое, што прадаўцоў нацыянальных рэчаў становіцца ўсё больш, Макеі не баяцца, а толькі вітаюць канкурэнцыю: «Тыя, хто прыйшоў сюды толькі дзеля грошай, канечне, у бізнэсе не затрымаюцца. Важна яшчэ ўсведамляць сябе правадніком беларушчыны», — упэўнены Уладзімір.

Для таго, каб быць запатрабаванымі, прадпрымальнікі стараюцца ўкараняць у бізнэс новыя фішкі. Так, нядаўна ў краме запрацаваў букросінг. Бацька з сынам набываюць старыя беларускія кніжкі ў тых, каму яны сталі не патрэбныя, і прэзентуюць іх пакупнікам у якасці кампліменту.

У якасці падарунка тут можна атрымаць цікавую кнігу.
Завушніцы, бранзалеты ды кулоны — усяго 10 рублёў.
Сапраўдны змагарскі кубак — 25 рублёў замест 30.
Цёплая яркая шапка на восень — усяго 25 рублёў.
Cапраўдныя беларускія карты.
Шмат хто прыходзіць за сімвалічнымі падарункамі. Магніты ды паштоўкі — лепшы выбар, каб зрабіць камусьці прыемнае.

У бліжэйшых планах Макеяў, калі ўсё будзе добра, адкрыць яшчэ некалькі кропак з нацыянальнымі рэчамі як у Мінску, так і ў правінцыі.

У краме таксама набыць байкі з бараной ад «Нашай Нівы».

ІП Макей Вадзім Уладзіміравіч УНП 192588587

Каментары25

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць