Аб гэтым сёньня паведамілі арганізатары фэстывалю ў Полацку.
Дзень беларускага пісьменства пачынаючы з 1994 году штогод адзначаецца ў першую нядзелю верасьня. Традыцыйна яго праводзяць кожны год у новым месцы, якое мае багатую гісторыю. Сёлета, з нагоды 500-годдзя выхаду першай беларускай друкаванай кнігі, свята адзначалі на радзіме Францыска Скарыны — у Полацку.
Налета Дзень пісьменства прыедзе на Палессе, у Янаў (Іванава) — родныя мясціны Напалеона Орды і месца пакутніцкай смерці святога Андрэя Баболі.
-
Пабялілі ўсё, да чаго змаглі дацягнуцца. У касцёле ў Жупранах, дзе пахаваны Багушэвіч, зрабілі еўрарамонт
-
Мінкульт пазбавіў статусу помніка архітэктуры згарэлую царкву ў Сцяпанках. Каб не аднаўляць?
-
З Яўрэйскіх могілак у Мінску вывезлі ўсе надмагіллі. Больш нішто ў краявідзе не будзе нагадваць, што тут ляжаць людзі
Каментары