У кантралёра — апёк твару. А пасажыра шукае міліцыя.
Кантралёры зайшлі ў тралейбус №29 на прыпынку «Севастопальскі парк» у 18.35 і рухаліся да прыпынку «Крама хімрэактываў», пры гэтым правяралі наяўнасць праязных дакументаў. Адзін з пасажыраў адмовіўся прад'яўляць праязны дакумент, кантралёры выйшлі разам з безбілетнікам на прыпынку для далейшага разбіральніцтва. У нейкі момант мужчына дастаў пярцовы балончык з кішэні і пырснуў у твар аднаму з кантралёраў, пасля чаго збег, паведамляе мінская міліцыя.

Прыкметы мужчыны: на выгляд 45-50 гадоў, рост каля 180 см, хударлявага целаскладу, валасы кароткія, русыя. Быў апрануты: у чорную куртку, штаны цёмнага колеру, цёмныя чаравікі. Пры сабе меў сумку чорнага колеру.
Унікальныя здымкі будаўніцтва Старога моста ў Гродне. Хто фатаграфаваў небяспечныя кесоны, у якіх людзі рызыкавалі на дне Нёмана, каб паставіць апоры? ШМАТ ФОТА
Каментары