Грамадства1313

Школы будуць падцягваць пад гімназіі, а не наадварот — Мінадукацыі пра тое, што зменіцца для вучняў

Фота Сяргея Гудзіліна

Колькасць урокаў матэматыкі і англійскай у гімназіях скарачацца не будзе, а ў школах таленавітым вучням дадуць магчымасць займацца дадаткова. Мінадукацыі патлумачыла, што можа змяніцца ў новым навучальным годзе, калі ў гімназіі адменяць уступныя экзамены, піша Tut.by.

- Сёння мы гаворым пра роўнадаступную адукацыю. У сістэме адукацыі застануцца, як і было, і гімназіі, і школы, - кажа прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Людміла Высоцкая.

Асноўнае адрозненне сёння школ ад гімназіяў — у колькасці гадзін замежнай мовы. У школьнікаў тры гадзіны на тыдзень, у гімназістаў - 5.

- У гімназіях не будуць скарачаць гадзіны, наадварот, школам дадуць магчымасць павялічваць колькасць гадзін, - тлумачаць у Міністэрстве адукацыі. - Але трэба разумець, што адно дзіця хоча вучыцца на павышаным узроўні, а другое — не. Дык вось таленавітым дзецям у школах створаць магчымасць займацца дадаткова — матэматыкай, англійскай ці іншымі прадметамі ў рамках факультатываў, якія сёння бясплатныя. Яны будуць прызначацца па жаданні вучня.

Пасля адмены экзаменаў у 5-я класы і ў школы, і ў гімназіі дзяцей будуць залічаць пераважна па тэрытарыяльнай прыкмеце. Прыняцце адпаведнага нарматыўна-прававога акта, запэўнілі ў Міністэрстве адукацыі, адрэгулюе ўсе пытанні.

У Міністэрстве адукацыі нагадваюць пра яшчэ адзін аргумент, які, дарэчы, не раз называлі самі бацькі, - крокавая даступнасць ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі для навучання дзіцяці побач з домам. З гэтай мэтай плануецца адкрываць гімназічныя класы і ў школах.

- Не трэба забываць пра бяспеку. Няправільна, што бацькі возяць дзіця ў іншыя раёны горада.

Каментары13

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць