Грамадства1515

Святлана Алексіевіч упершыню не прыйшла на пасяджэнне свайго інтэлектуальнага клуба

Фота Радыё Свабода

Адсутнасьць Нобэлеўскай ляўрэаткі патлумачылі станам здароўя. У выніку госьць — расейскі экспэрт па Кітаі Аляксей Маслаў — выступаў на сцэне адзін, піша Радыё Свабода.

Напярэдадні прыезду Маслава — прафэсара, доктара гістарычных навук — выкрывалі як «ліпавага акадэміка». Сам Маслаў у інтэрвію Радыё Свабода назваў гэта «чарговымі «фэйк ньюз».

Канфэрэнц-заля гатэлю «Беларусь» была запоўненая. Вядоўца прадставіла Маслава як «выбітнага адмыслоўца». Заяўленая тэма лекцыі: «Чаму Кітай мысьліць інакш».

«Кітай запальвае цябе, ён выклікае пачуцьцёвую рэакцыю», — на пачатку выступу акрэсьліў стаўленьне да свайго прадмету дасьледаваньняў выступоўца. — «Кітай — гэта выклік нашай ідэнтычнасьці».

Паводле Маслава, Кітай фармаваўся ў статусе мэгаімпэрыі. Ён ня быў этнічна адзіным, а сваё адзінства зацьвярджаў не праз мову, а праз культуру.

Самым цяжкім для Кітаю, паводле Маслава, стала 19 стагодзьдзе, калі ён «перажываў шматлікія ўдары з боку заходніх дзяржаваў». Ганьба і прыніжэньне ў гэты час, сьцьвярджае Маслаў, кіравала Кітаем на працягу 150 гадоў.

«Сі Цьзіньпін выходзіць з новай праграмай, — кажа Маслаў пра сучасны стан Кітаю і пра яго цяперашняга кіраўніка. — Яна заключаецца ва ўзнаўленьні Кітая ў тым аб’ёме годнасьці і магутнасьці, якім Кітай валодаў да таго, як быў прыніжаны ў 19 стагодзьдзі».

Ён згадвае, што цяперашні кіраўнік Кітаю гаворыць пра «кітайскую мару» — «гэта калі ўся нашая нацыя ідзе ўверх і ўздымаецца». А таксама згадаў праект «Адзін пояс — адзін шлях», асноўная ідэя якога — пабудова буйных транспартных калідораў для кантролю транспарціроўкі кітайскіх тавараў у іншыя краіны. Шмат казалася пра зьнешнія інвэстыцыйныя праекты Кітаю і тое, што ў апошнія гады эканоміка Кітаю не зьяўляецца стабільнай пры высокім росьце.

«У Кітаю ёсьць 5-7 гадоў, каб вырашыць унутраныя праблемы ў эканоміцы. Ён далёкі ад краху, — казаў Маслаў і працягваў. — Сьвет будзе рабіцца кітайскім (на гэта прафэсар адводзіць 10-15 бліжэйшых гадоў». У ягоным разуменьні гэта азначае, што кожнай краіне і эканоміцы трэба будзе адаптавацца пад фактар Кітаю.

«Удар будзе адбывацца па эўрапейскай, заходняй ідэнтычнасьці. Ня толькі па эканоміцы, — апісвае Маслаў пэрспэктывы кітайскай інвазіі. — Тут важна кожнай краіне сфармаваць унутраную экспэртызу, каб разумець, як нам камунікаваць з гэтым. І разумець Кітай як выклік нашаму мысьленьню, нашай сьвядомасьці».

«Нам трэба захоўваць сваю ідэнтычнасьць і разуменьне культуры, якое ёсьць унутры нас», — заключыў Аляксей Маслаў.

Каментары15

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Стаяць на сваім, кожны на колькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі4

«Стаяць на сваім, кожны на колькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве пасля прапагандысцкай кампаніі за будаўніцтва царквы ў ахоўнай зоне лесапарку выявілася, што будаваць яе нельга3

Стала вядома пра смерць 38-гадовага экс-палітвязня Алега Гнедчыка1

Святлана Алексіевіч павіншавала Ціханоўскую з вызваленнем мужа1

Так жылі багатыя мінчукі 90-х. Прадаюць кватэру ў доме для партыйнай эліты5

Пазняк пра вызваленне палітвязняў: Яны крычалі: «душыць санкцыямі». Тое, што мы бачым — падрыхтавалі іншыя107

«Казырамі не раскідваюцца. Бацька перайграў і знішчыў». Як прапаганда патлумачыла вызваленне Ціханоўскага19

Франак Вячорка пра Ціханоўскага і іншых вызваленых: Спісы мяняліся ў самы апошні момант19

З чым Келаг параўнаў Палац незалежнасці Лукашэнкі?9

«Пабачыў шмат крыві». Сябар 43-гадовага Змітра Каспяровіча расказаў, як знайшоў яго цела3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Стаяць на сваім, кожны на колькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі4

«Стаяць на сваім, кожны на колькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць