Навука і тэхналогіі55

Апублікаваныя вынікі аналізу ДНК «снежнага чалавека»

Генетыкі з Універсітэта штата Нью-Ёрк прааналізавалі дзевяць узораў, узятых з парэшткаў нібыта снежных людзей, або еці. Пра тое, каму належаць парэшткі, якія захоўваліся ў музеях, кляштарах і прыватных калекцыях, паводле генетычнай экспертызы, навукоўцы распавялі ў часопісе Proceedings of the Royal Society B, піша Science.

Аўтары даследавання вывучылі дзевяць узораў костак, зубоў, скуры, валасоў і экскрэментаў, якія, як сцвярджаецца, належалі еці — міфічнай малпападобнай істоце, што жыве ў Гімалаях. Сярод іх знойдзены ў пячоры фрагмент сцегнавое косткі і кавалачак скуры з рукі еці, які доўгі час захоўваўся ў мясцовым манастыры ў якасці рэліквіі.

Icon Films Ltd.

Генетычны аналіз паказаў, што кавалачак скуры належаў гімалайскаму мядзведзю, а костка — тыбецкаму бураму. У цэлым, з дзевяці ўзораў адзін апынуўся узяты з парэшткаў сабакі, а астатнія — трох розных відаў мядзведзяў.

Гэта не першы генетычны аналіз, якому падвяргаюць «парэшткі еці», але, як адзначаюць аўтары працы, ён з'яўляецца найбольш падрабязным і дакладным з усіх, праведзеных на дадзены момант.

Акрамя праверкі легенд аб еці, аналіз дапамог удакладніць уяўленні аб эвалюцыі мядзведзяў у Гімалаях. Так, навукоўцы ўсталявалі, што ў тыбецкага бурага мядзведзя ёсць блізкія сваякі сярод відаў, якія жывуць па ўсёй Еўразіі і ў Паўночнай Амерыцы, а гімалайскія мядзведзі аддзяліліся ад агульных з бурымі мядзведзямі продкаў яшчэ 650 тысяч гадоў таму.

Каментары5

Цяпер чытаюць

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы7

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы сцвярджаюць, што мы няправільна гуляем са сваімі сабакамі. А як правільна?1

Генадзь Сагановіч напісаў новую кнігу. Гэтым разам не па старажытнай гісторыі8

Зюганаў заявіў, што ўвосені ў Расіі можа адбыцца аналаг Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года15

Колькі каштуе знішчыць помнік архітэктуры ў Беларусі? Капейкі!4

На Віцебшчыне беларусы днямі назбіралі некалькі вёдраў журавін

Пяскоў: Пуцін сустрэнецца з Зяленскім толькі для «фіналізацыі дамоўленасцяў»5

На Новым замку ў Гродне адшукалі падмуркі старажытнага храма, падобнага па архітэктуры да Каложы2

Трамп падзяліў саюзнікаў па НАТА на «добрых» і «кепскіх»4

Трэнера зборнай Беларусі могуць прызнаць найлепшым у свеце2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы7

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць