Грамадства1717

Алексіевіч расказала, як моцна яе аднойчы ўразіў Статкевіч: «Ён дакладна прадказвае новыя небяспекі»

Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч у інтэрв’ю «Свабодзе» пракаментавала рэзананснае папярэджанне Міколы Статкевіча пра небяспеку, што можа ператварыць тэрыторыю нашай краіны ў «зону смерці».

Мікалай Статкевіч. Фота: LookByMedia

— Мікола Статкевіч, які прабыў каля 6 гадоў за кратамі, які адмовіўся быць вывезеным з Беларусі, і потым праз інсульт, праз цяжкую хваробу дамогся вяртання дадому, завёў свой Telegram-канал і ў адным з першых тэкстаў напісаў: магчыма, я выжыў, каб сказаць беларусам пра вялікую пагрозу таго, што Расія размяшчае ядзерную зброю ў Беларусі і можа нанесці з тэрыторыі Беларусі ўдар па Еўропе. А Беларусь можа стаць мішэнню для ўдару ў адказ. Як вы ацэньваеце пагрозу, пра якую папярэджвае Мікола Статкевіч? — спытала «Свабода» ў Алексіевіч.

— Статкевіч робіць на мяне ўражанне чалавека, які здагадваецца пра будучыя часы. Памятаю, як у 2019 годзе, яшчэ ўсё было спакойна, ён прыйшоў да мяне і сказаў: «Святлана, гэта апошняя, па-мойму, вясна, якую мы жывём на волі. Хутка будуць зусім іншыя часы». І я яму не паверыла.

Недзе менш чым праз паўгода адбылося тое, што ён прадказваў. І цяпер, думаю, ён вельмі дакладна прадказвае новыя небяспекі. Гэта так. Мы становімся такім выпрабавальным плацдармам. Расія адсоўвае небяспекі магчымай Трэцяй сусветнай вайны на нашу тэрыторыю, каб гэта было спачатку з намі. Так, ён мае рацыю. Думаю, што такая небяспека існуе.

Каментары17

  • .
    22.04.2026
    Светлана Алексиевич. Очерк "Меч и пламя революции". Журнал Неман. №9 за 1977
  • пачні з сябе дэкаланізацыю
    22.04.2026
    Алексіевіч, пачні з сябе дэкаланізацыю . Пачні на беларускай мове пісаць і адказваць на пытанні журналістаў. Сёння пачнеш роднай мовай на кухні казаць нешта сяброўцы і заўтра дзяржава зменіцца, праз эвалюцыю
  • надалей будзе на імперскія наратывы працаваць
    22.04.2026
    пачні з сябе дэкаланізацыю, Аляксеевіч усё жыццё інвеставала ў іншы (імперскі) пражэкт, а тут мова, ВКЛ, Купала і Ваярскі марш, а заўтра (як ім кажа .ru ) "пуцін захопіць РБ", і што ім тады рабіць ? могуць ў "нацдэмы" запісаць і ў Курапаты..., і рагатаць з акцэнту усе будуць ( як яны сёння каверкаюць "Валета" і усіх xто размаўляе па расейску з акцэнтам ) . Таму янa і надалей будзе на імперскія наратывы працаваць

Цяпер чытаюць

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы15

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі Дняпро ў выніку расійскай атакі застаўся без электрычнасці

Беларусы правялі памятныя акцыі ў Ноч расстраляных паэтаў ФОТЫ

У Мінску адкрылі новую Гарадскую інфекцыйную бальніцу8

Плітачнік з Гродна лазіў у чужыя кватэры, а потым палез ва Украіну — запісаўся ў «Чорныя ваўкі» Пуціна3

«Нас забілі». «Новая газета» абвясціла пра спыненне працы ў Расіі5

На Алясцы сярод кандыдатаў у сенатары два Дэны Саліваны. Губернатар загадаў праверыць, ці датычныя да гэтага дэмакраты

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая35

«Куфар» абнавіў правілы: цяпер перапіскі будуць кантраляваць — каб перамагчы махляроў7

Узламаная найбуйнейшая ў свеце крыптабіржа Binance. Шкода можа скласці 6 мільярдаў даляраў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы15

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць