Свет3737

Прэзідэнцкі рэйтынг Навальнага ў Расіі складае 3% — сацыёлагі

kommersant.ru

Калі б выбары адбыліся сёння, Пуцін набраў бы 67% галасоў. Усе апаненты Уладзіміра Пуціна разам набралі б 25% галасоў, яшчэ 8% не вызначыліся, за каго галасаваць.

Такі вынік дало сацыялагічнае апытанне, праведзенае кампаніяй «Ромір», эксклюзіўным прадстаўніком Gallup International у Расіі і СНД.

Другое месца па папулярнасці пасля Пуціна займае Уладзімір Жырыноўскі, даўні спарынг-партнёр прэзідэнтаў Расіі і старшыня псеўдаапазіцыйнай Ліберальна-дэмакратычнай партыі. У яго 8% галасоў.

На трэцім месцы — іншы спарынг-партнёр і кіраўнік іншай псеўдаапазіцыйнай, Камуністычнай партыі, Генадзій Зюганаў з 7%.

Антыкарупцыйны блогер Аляксей Навальны мае падтрымку 3% выбарцаў. Яшчэ 2% гатовыя галасаваць за ліберала Рыгора Яўлінскага. Столькі сама дэкларуюць падтрымку Ксеніі Сабчак, але яна ж мае і найбольшы негатыўны рэйтынг спасярод усіх кандыдатаў — 64%. У Навальнага антырэйтынг складае 33%, па ім ён на другім месцы.

Выбары ў Расіі адбудуцца 18 сакавіка 2018 года. 

Каментары37

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць