Днём 7 лютага на Бабруйскім заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў 19-гадоваму слесару-рамонтніку раздрабніла кісць падчас рамонту абсталявання. Маладому чалавеку прыйшлося ампутаваць руку, піша Коммерческий курьер.
Каля 12.00 у механічна-зборачным цэху №1 работнік рамантаваў стык зварачнай машыны лініі па вытворчасці колавых дыскаў. Па нявысветленых пакуль прычынах у момант рамонту лінія не была абясточаная. Пры націсканні на педаль кіравання прыйшоў у дзеянне гідраўлічны механізм, куды і патрапіла кісць рукі.
Гаворка ідзе пра раздрабненні косці і мяккіх тканак, распавялі ў Бабруйскім міжраённым аддзеле Магілёўскага абласнога ўпраўлення інспекцыі працы. Выратаваць руку не ўдалося. Малады чалавек зараз у бальніцы.
Каментары