Малако, згушчонка і іншая малочная прадукцыя вытворчасці Беларусі забароненыя да ўвозу ў Расію з 26 лютага. 

У прыватнасці, пад забарону трапляюць малако, вяршкі, згушчанае малако, а таксама малочныя сыроватка і бялок.

У 2017 годзе Беларусь дамінавала на рынку малочнай прадукцыі Расіі. У расійскім імпарце малака і вяршкоў 92%, або 269,2 тыс. тон, паходзілі з Беларусі. Гэтаксама ў імпарце згушчанага малака і вяршкоў 78%, або 172,4 тыс. тон, ішлі з Беларусі, а таксама 82% сухога абястлушчанага малака (95 тыс. тон).

26 лютага маюць прайсці кансультацыі Рассельгаснагляда з прадстаўнікамі Мінсельгасхарча Беларусі.

У Рассельгаснаглядзе заяўляюць, што фармальна рашэнне было прынята ў сувязі з «неаднаразовымі парушэннямі ветэрынарна-санітарных патрабаванняў Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) і РФ». У той жа час у мінулым за такімі забаронамі заўсёды былі сукрытыя палітычныя ці эканамічныя (вызваліць месца для расійскіх вытворцаў) матывы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?