Музыка5252

«Я свабодны»: хіт Кіпелава заспявалі па-беларуску ВІДЭА

Фолк-гурт Pawa разам з опернымі спевакамі Іллёй Сільчуковым і Вольгай Вашкевіч запісаў беларускі кавер на песню «Я свободен» — адну з самых вядомых кампазіцый Валерыя Кіпелава. Акцыя прымеркаваная да вялікага юбілейнага канцэрта гурта «Кіпелаў», які адбудзецца 31 сакавіка ў Палацы спорту.

У Мінск «Кіпелаў» прывязе найлепшыя песні і новы альбом «Звезды и кресты». Гэта першы прыезд калектыва ў сталіцу Беларусі за 5 год. Лідар гурта беларускую версію «Я свободен» ужо слухаў і ацаніў яе станоўча.

— Прачытанне Pawa мне спадабалася, — кажа Валерый Кіпелаў. — Добра, калі кавер-версіі зроблены якасна. А гэта менавіта той выпадак.

Тэкст песні на беларускую пераклаў фолк-музыка Віталь Воранаў. Аранжыроўку і інструментальныя партыі запісаў гурт Pawa, які спалучае ў сваёй творчасці фолк, рок і электроніку. Для лідара калектыву кавер стаў вяртаннем у юнацтва.

— Кіпелаў быў для мяне постаццю нумар адзін, калі яшчэ падлеткам у 90-х я ўпадабаў рок-музыку, — распавядае Юрый Панкевіч з Pawa. — Я набываў яго запісы ў складзе гурта «Ария» на касетах, я меў усю атрыбутыку таго часу: чорны заплечнік з надпісам «Я свободен», берцы і касуху з скурзаму. Усе песні і тэксты былі завучаныя на памяць і перажытыя. Дарэчы, гэта быў мой першы рок-канцэрт — памятаю, што адбываўся ён у цырку. Таму з задавальненнем пайду паслухаць Валерыя і зараз.

Галоўную партыю вакала ў беларускай версіі «Я свободен» выканаў Ілля Сільчукоў — адзін з найлепшых оперных барытонаў Беларусі, саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра Беларусі, запрошаны саліст вядучых оперных тэатраў Італіі, Германіі, Бельгіі, Францыі, Ізраіля, Чэхіі, Славакіі, Польшчы, Эстоніі і іншых краін.

— Валерый мае бязмежны голас, за якім угнацца вельмі складана нават прафесійным оперным спевакам. Я выдатна памятаю, як па яго запісах вучыліся тэнары ў нашым каледжы пры кансерваторыі. Ды і сама песня патрабуе шырокага дыхання і доўгай канцілены, таму спяваць яе вельмі няпроста, — кажа Сільчукоў. — Але адна з разынак нашай версіі — менавіта жаночы вакал Вольгі Вашкевіч, маёй калегі па Вялікім тэатры Беларусі.

31 сакавіка — Мінск, Палац спорту — 20:00

Квіткі: ад 63 руб, фан-зона — 73 руб.

Продаж: Chg.by, Kvitki.by, Ticketpro.by

Інфалінія: +375 44 722 87 40

Каментары52

Цяпер чытаюць

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?5

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску затрымалі крыўдзіцеля Валянціны, якая спявае пра Ісуса30

Баксёр Усік добраахвотна адмовіўся ад усіх сваіх чэмпіёнскіх паясоў

Паўднёвая Карэя зробіць усіх вайскоўцаў аператарамі дронаў

Ці пагражае беларусам рашэнне ЗША аб адмове ў надаванні прытулку? Патлумачылі ў Офісе Ціханоўскай2

Нічога гаварыць пасля сваёй сустрэчы Лукашэнка і Пуцін не плануюць11

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне18

Былы палкоўнік ГРУ Папоў стварыў фірму ў Польшчы і цёрся каля апазіцыі. Але падазрэнні выклікае не толькі ён28

УСУ крытычна пашкодзілі Цэнтр касмічнай сувязі ў Гусі-Хрустальным за Масквою7

У Пекіне самалёт урэзаўся ў самы высокі хмарачос1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?5

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць