ria.ru

ria.ru

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін раніцай у аўторак прыляцеў у Кемерава, дзе ў выніку пажару ў гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня» загінулі 64 чалавекі.

Адразу пасля прыбыцця ён прыехаў да гандлёва-забаўляльнага цэнтру і ўсклаў кветкі ў памяць пра ахвяр трагедыі да мемарыяла ля фасада будынка, куды людзі прыносяць мяккія цацкі, кветкі і фатаграфіі загінулых.

«Што ў нас адбываецца, гэта ж не баявыя дзеянні, не выкід метану на шахце нечаканы», - абурыўся Пуцін. «Людзі прыйшлі адпачываць, дзеці. Мы гаворым аб дэмаграфіі і губляем столькі людзей з-за чаго? З-за злачыннай халатнасці, з-за разгільдзяйства», - сказаў прэзідэнт Расіі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0