Навука і тэхналогіі44

У Кітаі пачалі прадаваць чыстае паветра і лічаць, што гэта такая ж неабходнасць, як і хуткі інтэрнэт

Самы сучасны гатэль у Шанхаі стаў фільтраваць паветра ў сваіх памяшканнях. Цяпер яно ў 10 раз чысцей, чым звонку, і гэта адлюстроўваюць адпаведныя маніторы, усталяваныя ў кожным пакоі. Піша The Guardian.

Гэта — не туман, а бруднае паветра на досвітку ў Шанхаі. Фота: Johannes Eisele/AFP/Getty Images

Дыхаць чыстым паветрам — гэта новая прыкмета высокага статусу ў забруджаных гарадах, накшталт Шанхая, Пекіна або Дэлі. Таксама гэта яшчэ адзін спосаб для заможных людзей аддзяліць сябе ад бедных.

Яшчэ ў 2014 годзе Сусветная арганізацыя аховы здароўя падлічыла эфекты, што аказвае таксічнае паветра. Паводле разлікаў, менавіта яно стала прычынай 7 мільёнаў заўчасных смерцяў у год, а таксама адказнае за розныя захворванні, у тым ліку рак лёгкіх і інфаркты.

Вядома, ніхто і не думаў, што чыстае паветра можна прадаваць, але прадпрымальнікі даволі хутка ухапіліся за магчымасць атрымаць прыбытак падчас крызісу.

Гатэль «Кордыс» у Шанхаі можа пахваліцца блізкасцю да вакзала і аэрапорта, выдатным басейнам, а таксама паветрам двайное фільтрацыі. Больш за тое, якасць паветра з'яўляецца адной з галоўных прапановаў гатэля: у кожным з яго 396 пакояў усталяваныя датчыкі забруджвання, а таксама спецыяльныя маніторы, якія паказваюць наведвальнікам, наколькі паветра ўнутры чысцейшае за паветра на дварэ. 

Манітор паказвае, што паветра ў пакоі ў 9.7 разоў чысцейшае за гарадское. Фота: Helen Roxburgh for the Guardian.

«Я памятаю тыя дні, калі ўсе гасцініцы бралі плату за інтэрнэт, — кажа Джон О'Шы, кіраўнік «Кордыс». — Цяперака ж інтэрнэт больш падобны на гарачую ваду: калі ў вас няма высакахуткаснага інтэрнэту з лёгкім і бясплатным доступам, то вы ўжо прайгралі канкурэнцыю. [У будучыні] паветра ў гатэлі будзе такой жа паслугай: калі вы не зможаце забяспечыць у вашым будынку паветра лепш, чым у вашых супернікаў, то гэта правал. Паветра ўжо набывае такую ступень важнасці».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Здаецца, вызначылася самая модная пара беларускай апазіцыі. Як вам іх пачуцце стылю?61

Здаецца, вызначылася самая модная пара беларускай апазіцыі. Як вам іх пачуцце стылю?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь больш не ўваходзіць у лік найбуйнейшых экспарцёраў зброі

ДАІ хоча забараніць выкарыстанне зімой усесезонных шын4

Сэкс да шлюбу царква дазваляе? Адказвае святар11

Самы ранні дваццатнік у гісторыі: у Беларусі ўпершыню гэтай вясной зафіксавана +20°С

Мінчанка вырашыла прадаць кватэру: «Агенты ўчынілі сапраўдны бытавы і псіхалагічны прэсінг!»1

«Мы ніколі не бачылі нічога падобнага». Сірыйцы расказваюць пра шакуючыя сцэны забойстваў алавітаў17

Што з маёмасці ёсць у прэм'ера Турчына?2

Трамп цісне на Зяленскага: эксперты пра жорсткі план прэзідэнта ЗША17

Смурод у сталіцы. Што ў Мінску сёння адбываецца з якасцю паветра?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здаецца, вызначылася самая модная пара беларускай апазіцыі. Як вам іх пачуцце стылю?61

Здаецца, вызначылася самая модная пара беларускай апазіцыі. Як вам іх пачуцце стылю?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць