Чысты чацвер — гэта адзiн з найважнейшых дзён перадвелiкоднага тыдня. У гэты дзень вернiкi ўспамiнаюць Тайную Вячэру, калi, паводле евангельскага падання, Iсус сам амыў ногi сваiм вучням перад вячэрай.
Таму чацвер называюць «Чыстым», або «Вялікім».
Па традыцыi ў гэты дзень прыбiраюць дома, мыюць падлогі, вокны.
У гэты дзень, а дакладней, вечар Ісус Хрыстос сустрэўся з апосталамі і вячэраў разам з імі. У гонар той вячэры ўстаноўлена таінства прычасця. Слова «эўхарыстыя» ў перакладзе з грэцкай мовы азначае «падзячнасць».
Вялікдзень праваслаўныя адзначаць 8 красавіка.
У наступным годзе розніца паміж Вялікаднямі таксама будзе складаць тыдзень: 21 і 28 красавіка.
Каментары