Грамадства77

ЦВК палохае штрафам за фатаграфаванне выбарчага бюлетэня

Сакратар ЦВК Алена Балдоўская растлумачыла журналістам, чаму забароненая здымка запоўненага бюлетэня, піша БелТА.

Фота: БелТА

«Цяпер у выбарчым заканадаўстве дакладна прапісана норма, якая вызначае забарону на фатаграфаванне або відэаздымку запоўненага бюлетэня і на вынас бюлетэня за межы памяшкання для галасавання. Такія дзеянні з'яўляюцца адміністрацыйным правапарушэннем і пацягнуць накладанне штрафу на фізічную асобу, на выбаршчыка ў памеры да 15 базавых велічыняў (сёння — 630 рублёў), — адзначыла Алена Балдоўская.

— Забарона на фота– і відэаздымку запоўненага бюлетэня звязана з прынцыпам таямніцы галасавання. Калі грамадзянін выстаўляе на ўсеагульны агляд тое, як ён прагаласаваў у асноўны дзень выбараў, ён, па сутнасці, ажыццяўляе агітацыю. Агітацыя 26 студзеня забароненая».

Каментары7

  • Барадзед
    15.01.2025
    дочка Максима Дизайнера і ахтунг ! ), Эврика! Незаполненный даже лучше чем "против всех".
  • Тэкля
    15.01.2025
    Дыхаць на выбарчым участку можна?
  • /_/_/ і
    15.01.2025
    Барадзед, ну. тым больш, што зараз нават фоташоп не патрэбны, каб галачку, дзе трэба намаляваць, і ў новы хуткаствораны голас даслаць. а там ужо палічаць "матэматычна", як каму трэба

Цяпер чытаюць

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша7

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Усе навіны →
Усе навіны

«99,9%, што ён загінуў». Таццяна Шостак — пра знікненне мужа «Тора» і жыццё ва Украіне пасля страты11

Беларуска сышла ад мужа з двума маленькімі дзецьмі — і стала зоркай інстаграма29

«Раніцай ён ужо нічога не памятае». Супрацоўніца польскай кампаніі паскардзілася на п'янства беларускіх дальнабойшчыкаў — тыя адказалі11

Кушнер назваў Пуціна «гістарычнай асобай»9

На дыстанцыйнай працы знікла святло ці інтэрнэт. Ці могуць звольніць за прагул?1

Работніка лясніцтва з‑пад Мінска асудзілі за «распальванне варожасці» — падобна, за антываенную пазіцыю10

Абяцалі 1000 даляраў. Беларус паехаў на заробкі ў Расію і там двойчы трапіў у працоўнае рабства4

Новы сезон серыяла «Бальніца Піт» выйдзе 7 студзеня

«А дзе ЖЭС?» Беларус сам адмыў увесь пад’езд пасля пражывання там бяздомнага ВІДЭА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша7

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць