Грамадства11

Дзеці з парушэннямі зроку з Мінска і Маладзечна атрымалі беларускія аўдыёкнігі 

Падчас дабрачыннай акцыі «Дорым радасць!» у Маладзечне вучням адной са школ-інтэрнатаў распавялі пра беларускую гісторыю і падарылі наборы з беларускамоўных аўдыёкніг.

Ініцыятыва акцыі належыць сацыяльна-культурнай дабрачыннай установе «МоцАрт», якая займаецца інклюзіяй і рэабілітацыяй дзяцей з інваліднасцю і сумяшчае гэта з прасоўваннем нацыянальнай культуры. Да ідэі далучыліся і партнёры, сярод іх — кампанія Prastora.by, якая, апроч іншага, запісвае беларускія аўдыёкнігі. Дзякуючы ёй кожны вучань атрымаў у падарунак набор з пяці адпаведных узросту аўдыёкніг па-беларуску з казкамі, песнямі і творамі беларускіх аўтараў.

— Выявілася, што ва ўсіх спецыялізаваных установах для дзяцей з парушэннямі зроку ў краіне ёсць аўдыёкнігі на рускай мове, а на беларускай — няма, — распавёў кіраўнік кампаніі Prastora.by Аляксандр Квіткевіч.

Таму беларускія бізнесоўцы сабралі грошы на аўдыёкнігі, а таксама на іншыя падарункі: цукеркі, зёлкавую гарбату для падвышэння імунітэту, паштоўкі, ільняныя торбачкі з беларускім арнаментам.

Апроч падарункаў гадаванцаў Маладзечанскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната №2 для дзяцей з парушэннямі зроку забаўлялі адмыслова падрыхтаваным шоу. Перад імі выступіў вядомы музыка Яўген Барышнікаў, які распавёў пра беларускую дуду і прадэманстраваў, як яна грае. Рэканструктары рыцарскіх баёў прывезлі ў школу ваярскія даспехі і зброю, распавялі, як ваявалі нашы продкі ў даўнія часы, а таксама паказалі некалькі шляхецкіх двубояў, чым прывялі дзятву ў неймавернае захапленне. Да таго ж пасля выступаў усе ваярскія артэфаты можна было памацаць, прымерыць і сфатаграфавацца з імі.

Акцыя «Дорым радасць!» у Маладзечне стала ўжо другой па ліку. Першая праходзіла ў Мінску ў школе №188 для дзяцей з парушэннямі зроку, дзе падарункі атрымалі 110 выхаванцаў. Арганізатары акцыі спадзяюцца завітаць ва ўсе падобныя ўстановы краіны, каб падарыць дзецям радасць і пазнаёміць з беларускай гісторыяй і культурай.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам5

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ траіх чалавек асудзілі за «Гуканне вясны» ў Гомелі15

Тур заклікае рыхтавацца да вайны, таму што «Еўрасаюз не здасца на літасць саюза трох імперый»33

У сталіцы Літвы абвяшчалі паветраную трывогу2

«Пакуль чытаеш, здаецца, і піўка сербануў». Новы білборд да Lidbeer-2026, які крыва сабралі мантажнікі, стаў хітом17

Беларускага бізнэсмена, які жыў у Латвіі, асудзілі па справе Гаюна2

Колькі ў табе бульбін? На гэта пытанне цяпер адказваюць на Камароўцы3

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага20

Вэнс: Ніводны з амерыканскіх прэзідэнтаў не зрабіў для Украіны больш, чым Трамп7

Пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод «Лукойл» у Ніжагародскай вобласці4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам5

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць