Грамадства77

Як аднавіць мэблю, запэцканую дзецьмі ці сапсаваную жывёламі

Калі вы з болем у галаве ды сэрцы гледзіце на сваю канапу ці фатэль і разумееце, што так жыць больш нельга, у вас ёсць тры шляхі: набываць новыя рэчы, замовіць перацяжку старых ці набыць чахлы і самастойна выправіць сітуацыю. Апошні варыянт можа заняць пару гадзін, але трэба крыху падрыхтавацца.

Выпраўляючыся ў краму па чахол, памерайце загадзя сваю канапу ці што вы там вырашылі абнавіць. Хірургічная дакладнасць тут не трэба, але варта даць прадаўцу хоць нейкія звесткі пра памеры.

Калі вас раптоўна накрые жаданне набыць чахол, а ні канапы, ні рулеткі пад рукой няма — таксама не бяда.

«Самае галоўнае — ведаць мадэль. — распавядае адміністратарка крамы «Сафатэкс» Настасся Каротчанка. — Але калі чалавеку цяжка ўзгадаць, мы паказваем яму выявы розных мадэляў, каб вызначыцца».

Адміністратарка крамы «Сафатэкс» Настасся Каротчанка.

У краму збольшага прыходзяць гаспадыні, у якіх малыя дзеці, дарагая мэбля ці ёсць хатнія жывёлы.

«Каты не дзяруць фатэлі ў чахлах», — адзначае кіраўнік «Сафатэкс» Ян Яраш. За некалькі гадоў у гэтым бізнэсе ён стаў спецыялістам у самых розных галінах, нават у паводзінах жывёл: — «У іх кіпцюры захрасаюць у тканіне і няма ніякага задавальнення».

Кіраўнік «Сафатэкс» Ян Яраш

Таксама чахлы — выйсце для тых, у каго ёсць лецішча ці дом у вёсцы. Усё ж пакет з тканінай туды давесці прасцей за новыя каркасы ды матрацы. Ды і набыць чахол проста танней, чым іншыя варыянты абнаўлення мэблі.

«Кошты на чахлы на фатэлі пачынаюцца ад 59 рублёў. Ёсць калекцыі чахлоў за 100 рублёў, ёсць і за 700 рублёў (камплекты на доўгую канапу і два фатэлі). Варыянтаў багата, таму праблем з падборам мадэляў няма. Нават калі ў мэблі высокія спінкі, падлакотнікі і іншыя асаблівасці — не бяда. Большасць чахлоў біяэластычныя, цягнуцца ва ўсе бакі, таму падыходзяць пад розныя мадэлі», — кажа Настасся.

Яна зазначае, што тканіну лёгка праць у машыне на далікатным рэжыме, колер мае застацца нязменным нават праз 50—70 пранняў.

Часам па чахлы прыходзяць людзі, якія зрабілі рамонт, але мэблю пакінулі старую. Ці набылі новую, але не трапілі ў колеры. Такія пакупнікі абуджаюць у прадаўцах іх унутраных дызайнераў інтэр’ераў.

«Часам людзі прыносяць з сабой кавалачкі шпалераў ці пробнікі тынкоўкі і мы падбіраем варыянты. Бывае, чалавек хоча чахол на канапу з адной калекцыі, а на фатэлі ці крэслы — з іншай. Таксама цікава выглядае», — распавядае Настасся.

Галоўнае ў гэтай справе — вызначыцца з колерам і фасонам. Можна папярэдне паглядзець варыянты на сайце. А нацягнуць чахол на мэблю вы здолееце і самі, сур’ёзна. Ян дае рады з канапай, як механік на піт-стопе. І не толькі праз тое, што ў яго рукі на ўсе штукі — гэта насамрэч не складана.

Перш-наперш вам у краме пакажуць, як і што рабіць з вашай пакупкай. Па-другое, у наборы ёсць інструкцыя для тых, каму трэба замацаваць матэрыял. І калі раптам атрымалася не як след, то можаце патэлефанаваць у краму і спраўдзіць, ці ўсё вы робіце слушна.

Замовіць чахол

Чытайце таксама: Аж гонар бярэ. Як у Беларусі шыюць чахлы на мэблю, лепшыя за замежныя

УНП 192958555 ТАА «Еўрачахол»

Каментары7

Цяпер чытаюць

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Silva Rerum зменіць вашы ўяўленні пра Вялікае Княства, Рэч Паспалітую і Вільню24

Пры наведванні Кітая будзьце асцярожны з сэксам. Вас могуць здымаць схаванай камерай5

З Акрэсціна — у Forbes. Беларуска прадавала ў Чэхіі замкі, а цяпер вучыць, як стаць арыстакратам14

Віктар Орбан назваў Украіну ворагам Венгрыі22

Аўтарам дызайну новага гродзенскага праязнога стаў 17‑гадовы хлопец8

Адключэнне «Старлінкаў»: як гэта паўплывала на ўкраінскую і расійскую арміі2

Спявак Ap$ent: У адрозненне ад вясёлкавых поні кшталту Калеснікавай я ніколі не забуду жэсць 2020‑2022 гадоў44

На вуду інтэрнэт-махляроў трапіла нават супрацоўніца банка

Кітай не будзе ўдзельнічаць ні ў якіх перамовах аб кантролі над ядзернымі ўзбраеннямі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць