Культура3636

Якія магчымасці дае беларусам ЕГУ і ліберальная мадэль адукацыі?

Апошнія 10 гадоў беларускія абітурыенты і іх бацькі ўсё часцей спрачаюцца пра тое, наколькі ўжывальныя на практыцы ўніверсітэцкія веды і ў якой меры яны дазваляюць раскрыць кар'ерны і творчы патэнцыял чалавека. Самыя яркія дэбаты на гэтую тэму разгортваюцца вакол гуманітарнай адукацыі: ці мае сэнс вывучаць «непрыкладныя» дысцыпліны, каб рэалізаваць сябе? Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у Вільні вырашыў разабрацца ў тым, як беларускія студэнты адкрываюць для сябе новыя перспектывы дзякуючы ліберальнай мадэлі адукацыі (liberal arts).

Ліберальная мадэль адукацыі ў ЕГУ дазваляе беларускім студэнтам пазбавіцца межаў шаблоннага мыслення, а таксама выхаваць у сабе крэатыўнасць, асабістую адказнасць і прадпрымальнасць. Студэнты засвойваюць нетыповыя спосабы вырашэння штодзённых задач, а таксама ствараюць і рэалізуюць уласныя праекты.

Адзін са спосабаў навучання падобным якасцям — заахвоціць студэнтаў выкарыстоўваць альтэрнатыўныя формы ўвасаблення сваіх ідэй. Першакурснікі ЕГУ цягам усяго навучальнага года выступаюць на сімпозіумах, прысвечаных пераасэнсаванню шэдэўраў заходняга мастацтва і інтэлектуальнай традыцыі. Напрыклад, студэнты могуць графічна паказаць музычны твор ці арганізаваць тэатральны выступ, натхнёны кнігай, карцінай або скульптурай. Некаторыя навучальныя мерапрыемствы ладзяцца па-за Вільняй: апошні выязны сімпозіум традыцыйна прайшоў у Фларэнцыі, дзе групы студэнтаў прадставілі свае творчыя пошукі.

Адна з рысаў ліберальнай мадэлі адукацыі — актыўна прыцягваць кожнага студэнта да працы над творчымі праектамі. У маі першакурснікі ЕГУ прадставілі ўсяму ўніверсітэту серыю перфомансаў па матывах аповесці Франца Кафкі «Ператварэнне». Асаблівую атмасферу стварыла тое, што выступы прайшлі ва ўнутраным двары новага навучальнага корпуса ЕГУ — былым Аўгусцінскім кляштары, які знаходзіцца ў Старым горадзе Вільні.

Акрамя гэтага, у межах мадэлі Liberal arts кожны студэнт ЕГУ можа ўдзельнічаць у міжнародных мерапрыемствах, якія дазваляюць зрабіць першыя кар'ерныя крокі і завесці знаёмствы ў прафесійнай сферы. У маі навучэнцы праграмы «Міжнароднае права і права ЕС» пагрузіліся ў прававую практыку на міжнародным трэніровачным судовым працэсе Riga Moot 2018. За месяц да таго студэнты, якія вывучаюць медыя, прадставілі пяць уласных фільмаў на кінафестывалі SmolShort у Санкт-Пецярбургу, два з якіх прынеслі маладым рэжысёрам прэстыжныя ўзнагароды. Акрамя таго, шэраг культурных, сацыяльных і адукацыйных праектаў студэнтаў ЕГУ рэгулярна прадстаўляецца на форумах і канферэнцыях па ўсёй Еўропе.

Ініцыятыўныя студэнты ЕГУ не толькі ўдзельнічаюць у міжнародных мерапрыемствах, але і выкарыстоўваюць атрыманыя ва ўніверсітэце навыкі для правядзення ўласных сацыяльных праектаў. Прыкметнай ініцыятывай у Беларусі стаў цыкл адукацыйных воркшопаў для актывістаў Магілёва «Беларускія маладых лідары», арганізаваны студэнтам 4 курса Аляксеем Гарноськам.

Сустрэчы, накіраваныя на развіццё грамадзянскага ўдзелу на рэгіянальным і нацыянальным узроўнях, дазволілі ўдзельнікам развіць навыкі аратарскага мастацтва, пазнаёміцца з прынцыпамі і інструментамі кібер-бяспекі, а таксама даведацца аб праблемах працоўнай міграцыі ад прадстаўнікоў ААН. У той жа час у Гомелі рэалізуецца праект «Промні Дабра», скіраваны на дапамогу дзецям-выхаванцам гомельскага сацыяльна-педагагічнага цэнтра. Выпускніца ЕГУ Аляксандра Лазарэнка з камандай валанцёраў куруе сустрэчы з прафесіяналамі з розных абласцей, ладзіць кулінарныя майстар-класы, а таксама арганізоўвае спартовыя і творчыя сустрэчы.

Новы імпульс развіццю творчых якасцяў студэнтаў ЕГУ надае навучанне ў новым корпусе — будынку былога Аўгусцінскага кляштара, які размяшчаецца ў гістарычным цэнтры Вільні.

У 2018 годзе ЕГУ прымае студэнтаў на дзённыя і дыстанцыйныя бакалаўрскія праграмы «Візуальны дызайн і медыя», «Культурная спадчына і турызм», «Медыя і камунікацыя», а таксама на праграму бесперапыннага навучання «Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза».

Прыём дакументаў на вочныя бакалаўрскія праграмы ЕГУ ажыццяўляецца да 13 чэрвеня, а на завочныя праграмы — да 1 ліпеня.

Таксама адкрыты набор на магістарскія праграмы: «Культурныя даследаванні» (спецыялiзацыi: Крытычныя гарадскія даследаванні, Гендарныя даследаванні, Візуальныя і культурныя даследаванні), «Гістарычная і культурная спадчына», «Публічная палітыка».

Прыём дакументаў на магістарскія праграмы — да 1 ліпеня.

Усе пытанні адносна правілаў прыёму і працэсу паступлення можна задаць:
recruitment@ehu.lt
Skype: QuestionEHU
Тэл.: +370 5 263-96-50

ГА «Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт»
Код установы: 300548028

Каментары36

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння4

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 50 еўра за 180 км дарогі. Чаму растуць цэны на аўтобусныя квіткі з Менску ў Вільню11

Не ігнаруйце гэтыя змены скуры — яны могуць сведчыць пра пачатак дыябету6

Пасол Венгрыі па-майстэрску сыграла на аргане ў касцёле ў Магілёве3

Прэзідэнт Сербіі Вучыч упершыню з пачатку вайны наведаe Украіну1

Аўтобус з 22 пасажырамі, мікрааўтобус і легкавы аўтамабіль патрапілі ў ДТЗ на трасе М-1 у Баранавіцкім раёне. Ёсць загінулы1

Самы папулярны тыкток-блогер у свеце, які высмейвае бязглуздыя лайфхакі, выдвараны з ЗША як нелегал7

Нахабныя збіральнікі грошай на праезд у Мінску ўжо просяць перавод на картку2

У Магілёве ідзе спектакль 18+, які карыстаецца шалёнай папулярнасцю — гледачы прыязджаюць з іншых гарадоў10

Грузія пастрожыць правілы знаходжання замежнікаў, ажно да выдварэння1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння4

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць