Грамадства11

У краіне будзе яшчэ адзін спартыўны канал: яго запускае СТВ

З кастрычніка ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне» плануе старт тэставага вяшчання новага тэлеканала пад назвай «Спорт ТВ». Як заяўляе кампанія, рашэнне пра вывад спартыўнага кантэнту ў асобны канал прынята «з мэтай больш якаснай і мэтанакіраванай падачы спартыўных трансляцый».

Як тлумачаць на канале, апошнія месяцы СТВ транслявала буйныя міжнародныя падзеі — чэмпіянат Еўропы па футболе (EURO-2024), гульні Лігі нацый УЕФА, адборачныя сустрэчы да Еўра, а таксама паядынкі Лігі канферэнцый. Аднак, паводле афіцыйнага тлумачэння, агульная праграмная канцэпцыя тэлеканала СТВ не прадугледжвае сталай прысутнасці спартыўнага кантэнту, што і падштурхнула да запуску новага праекта.

Як паведамляецца, «Спорт ТВ» будзе трансляваць «вядучыя міжнародныя турніры» і «найбольш значныя і цікавыя падзеі айчыннага спорту».

Канал плануецца распаўсюджваць праз кабельных аператараў па ўсёй Беларусі.

Свой спартыўны канал «Беларусь 5» мае ўжо Белтэлерадыёкампанія. 

Пры гэтым пасля пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны ў 2022 годзе беларускія спартсмены былі адхіленыя ад большасці міжнародных спаборніцтваў праз падтрымку Беларуссю ўварвання. Многія федэрацыі забаранілі ўдзел беларусаў, хоць асобныя спартоўцы могуць выступаць пад «нейтральным статусам» пры ўмове, што не падтрымліваюць вайну.

Каментары1

  • даведка
    14.08.2025
    А само СТВ в это время будет продолжать крутить старые сезоны сериалов НТВ, которые одновременно с ним показывают НТВ-Беларусь (БТ) и ЯСНАе TV (БТК)?!

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?13

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

Загінулай замежніцай падчас страляніны ў Кракаве аказалася жанчына з Аўстрыі

Біл Гейтс заклікае павысіць падаткі для мільярдэраў: штучны інтэлект робіць іх усё багацейшымі3

Трамп прапанаваў Дане Уайту, босу UFC, стаць яго новым прэс-сакратаром9

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту63

У Маскве прайшлі самыя масавыя за апошнія гады затрыманні моладзі і падлеткаў3

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць