Грамадства4343

Мэр Ліды: Маё сэрца заўсёды належала Расіі. Усебакова падтрымліваю тую місію, якую яна выконвае

Кіраўнік Лідскага райвыканкама Аляксандр Вярсоцкі прызнаўся ў адданасці Расіі і расказаў, як адпраўляў рэчы расійскім вайскоўцам на фронт.

Аляксандр Вярсоцкі. Фота: Лідскі райвыканкам

Аляксандр Вярсоцкі адкрыта распавёў пра свае пачуцці на сустрэчы з дэлегацыяй Шалабаліхінскага раёна Алтайскага края Расіі.

Прадстаўнікі Ліды правялі з гасцямі дыялогавую пляцоўку. Па следам гэтай сустрэчы Вярсоцкі пачаў прызнавацца ў любові да Расіі.

«Я заўсёды адчуваў і працягваю адчуваць асаблівае пачуццё да расіян. Гэта не фармальнасць, не спроба падстроіцца пад сітуацыю — гэта шчырая павага, якая фарміравалася з дзяцінства. Маё сэрца заўсёды належала Расіі. Я спачуваў яе камандам, перажываў за яе поспехі. Гэта пачуццё — не паказное, не часовое. Я пра гэта заўсёды казаў адкрыта — і працягваю казаць», — заявіў Версоцкі.

Ён дадаў, што цалкам падтрымлівае місію, якую выконвае Расія. Судзячы па кантэксце, Вярсоцкі мае на ўвазе вайну супраць Украіны.

«Сёння, як старшыня райвыканкама, я цалкам падтрымліваю тую місію, якую выконвае Расійская Федэрацыя. Мы разам дапамагалі — адпраўлялі гуманітарныя канвоі, збіралі рэчы для хлопцаў на лініі баявога судакранення. Гэта наш агульны клопат, наша агульная адказнасць», — сказаў кіраўнік Ліды.

Не так даўно Вярсоцкі адзначыўся яшчэ адным гучным выказваннем. Ён заклікаў сілавікоў не спыняць палітычныя рэпрэсіі.

Каментары43

  • Руслан
    13.08.2025
    Он очень ждёт и готов обнять московский сапог. Пошёл ва-банк. Надеется, что его заметят кремлёвские и включат в кадровый резерв.
  • Глос з над Немна
    13.08.2025
    Дык што... правядзення сёлетняга фэста "Дзень беларускага пiсьменства" у Лiдзе у наступным месяцы пад пагрозай?
  • Пан Усялян
    13.08.2025
    О... Пры жывым та сінялапым... Можа НКУС павінен ужо заняцца такімі "патрыётамі"... Неяк дзіўна тое выглядае, у нармальнай краіне за такое варушэнне языком, таварыша магчыма падцягнуць да артыкулу "Дзяржаўная здрада" 😎

Цяпер чытаюць

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак6

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак

Усе навіны →
Усе навіны

Каба-Вэрдэ дазволіла Аргенціне выйсці ў наступны раўнд толькі ў дадатковы час3

Лукашэнка не прыйшоў і на вячэрні канцэрт у гонар 3 ліпеня13

Для вызначэння пераможцы ў матчы Егіпта і Аўстраліі спатрэбілася серыя пенальці

У беларускім паветры цяпер поўна алергічных пылкоў

Змяненне клімату ставіць пад пагрозу будучыню кавы2

«Вельмі шмат таго, што я рабіла тады, сёння ўжо не паўтарыла б». Кацярына Андрэева расказала, як пераасэнсавала сваё жыццё11

У Чарнобыльскай зоне на баку Украіны ўзнік вогненны смерч ВІДЭА

У іспанскай Севільі мужчына знайшоў на вуліцы дарагую карціну вядомага мастака5

У Мінску на пляжы заўважылі жывога краба ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак6

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць