Улада4141

«Русская планета» пра малочны канфлікт: Беларусі варта вызначыцца, з кім яна

Расійскае чарнасоценнае выданне «Русская планета» прааналізавала беларуска-расійскі малочны канфлікт. Журналісты лічаць, што Беларусі варта нарэшце вызначыцца, з кім яна: з Расіяй альбо Захадам.

У расійскага выдання няма ніякіх ілюзій — яны ўпэўнены, што малочнае пытанне не мае ніякага дачынення да якасці беларускага малака. «Русская планета» прызнае, што Рассельгаснагляд стаў інструментам ціску на беларускае кіраўніцтва: «Калі Уладзімір Пуцін быў незадаволены Аляксандрам Лукашэнкам і краіна-суседка пачынала пераходзіць небяспечныя межы непрыемных для нас заляцанняў з краінамі Захаду, малочная прадукцыя імгненна прызнавалася небяспечнай».

Аўтар мяркуе, што прычына незадаволенасці расійскага кіраўніцтва ў збліжэнні Беларусі і ЕС: вядуцца перамовы пра візавую лібералізацыю, Макей усё часцей сустракаецца з заходнімі дыпламатамі, расце беларуска-еўрапейскі таваразварот, Беларусь імкнецца зрабіць унёсак у еўрапейскую бяспеку, прапанавала 5-дзённы бязвіз…

«Аднак, падобна, Беларусь натрапляе на вынікі сваёй уласнай палітыкі», — піша «Русская Планета».

На думку выдання, адносныя эканамічныя поспехі Беларусі заўсёды былі вынікам неабмежаванага доступу на расійскі рынак, атрымання танных энерганосьбітаў з Расіі, а таксама расійскіх крэдытаў. І ўсё гэта заканчваецца. Расійскае выданне лічыць, што Беларусі не варта спадзявацца на дамовы і пагадненні, падпісаныя з Расіяй, бо яны нічога не вартыя: «Не трэба забываць, што вы ў Расіі, спадары. Ці так ужо ў нас рэдкія выпадкі, калі на паперы пішуць адно, кажуць іншае, а робяць трэцяе?»

Але Беларусі не варта крыўдзіцца, лічыць выданне, бо палітыка імпартазамяшчэння, якую праводзіць Расія, цалкам капіюе палітыку Беларусі.

У паспяховасць спроб Беларусі знайсці іншых партнёраў «Русская Планета» не верыць. «Час вызначацца. Выбар можа быць розным. Дзверы адчыненыя тут. І прыадчыненыя там. Важна ўсё ўзважыць. І не пашкадаваць», — піша выданне.

Каментары41

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»4

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна атакавала вайсковы завод у Чувашыі1

Ці можна есці прарослую бульбу, цыбулю і часнок?3

Дыпламатычны дарадца Ціханоўскай расказаў, навошта яму званіў Борыс Джонсан4

ДАІ будзе выкарыстоўваць новыя камеры ў Мінску — для кантролю спынення і стаянкі1

Мінскую Серабранку чакаюць маштабныя змены3

Экс-палітвязень расказаў, як атрымаў мікраінфаркт падчас суда1

Мужчыну забіла маланка ў Столінскім раёне

«Гэта шлях адзіночкі». Беларус большую частку жыцця праводзіць у вандроўках — наведаў ужо амаль 500 аб’ектаў ЮНЕСКА19

Ізраіль перахапіў судна з Грэтай Тунберг, якое ішло ў Газу6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»4

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць