Грамадства55

Усталюйце гэты мабільны дадатак — карыстайцеся зніжкамі ў лаяльнага да беларушчыны бізнэсу

Svaje.by — каталог беларускамоўных бізнэсаў, паслуг, месцаў — стварыў альтэрнатыву дысконтным карткам. «Свае» аб’ядноўваюць кампаніі, гатовыя даць скідку кліентам, якія карыстаюцца гэтым каталогам. То бок людзям, якім важна, каб беларускі бізнэс размаўляў з імі па-беларуску.

Як гэта працуе

Калі ў вас Android, то вы проста сцягваеце і ўсталёўваеце мабільны дадатак «Свае», уваходзіце ў акаўнт (можна праз сацсеткі), клікаеце на іконку падарунка і па QR-коду, што з’явіцца на экране, атрымліваеце зніжку.

Калі ж у вас iPhone, то пакуль не варта шукаць мабільны дадатак у App Store — ён у распрацоўцы. Проста зайдзіце на сайт Svaje.by праз Safari ці іншы браўзэр, увайдзіце ў акаўнт і пакажыце QR-код наўпрост з сайта.

Памер зніжкі залежыць ад канкрэтнага месца. Зазначым, што зніжка ад «Сваіх» не плюсуецца да іншых. Гэта значыць, што калі ў вас ужо ёсць зніжка 5% у месцы, якое дае 10% для карыстальнікаў «Свае», то вам знізяць цану на 10%, а не на 15%. 

Дзе можна атрымаць зніжку ўжо сёння

Мінск:

Symbal.by — рэчы і сувеніры, прысвечаныя беларускай мове, гісторыі, культуры, традыцыям і сімвалам (10%)

Крама «Iмбрык»: аўдыёкнігі, відэа, літаратура, музыка — па-беларуску (15-25%)

Quvalda — гульнявая прастора і квэсты ў самым цэнтры Мінска (10%)

Мой модны кут — крама з нацыянальным каларытам (10%)

Дарэчы — крама адзення і сувеніраў у нацыянальным стылі (15%)

Рагна — беларускія сувеніры, падарункі, рамёствы (5%)

Кнігер — кнігарня мастацкай і гістарычнай літаратуры (5%)

Бабруйск:

1387 — тайм-клуб (10%)

Баранавічы:

Росквіт — адзенне і сувеніры з беларускім каларытам (5%)

Брэст:

«Князь Вітаўт» — крама адзення і сувеніраў у нацыянальным стылі (10%)

Віцебск:

«Князь Вітаўт» — крама адзення і сувеніраў у нацыянальным стылі (10%)

Магілёў:

«Шпаркi Лось» — хатка смачнай ежы (15%)

Спіс будзе ўвесь час пашырацца, за абнаўленнямі можна сачыць вось тут. Не ўсе кампаніі каталога гатовыя рабіць зніжку. Чым больш дробны бізнэс, тым складаней яму даць бонусы. Некаторыя бізнэсы прынцыпова не робяць аніякіх зніжак, бо і без таго прапаноўваюць найлепшую цану.

Ці трэба пры гэтым размаўляць па-беларуску

Не абавязкова, але гэта будзе натуральна, чакана і прыгожа. Калі ведаеце беларускую мову слаба, то звяртайцеся да залатой парады — лупіце на трасянцы! Справа ў тым, што ўсе месцы, занесеныя ў каталог «Свае», прыязна ставяцца да беларускай мовы і пазітыўна ўспрымуць ваша памкненне да беларушчыны.

Калі ж раптам здарылася так, што недзе вам адмовілі ў зніжцы для «Сваіх», то дайце пра гэта ведаць адміністратарам каталога.

Мэсэдж для бізнэсу

Калі вы хочаце далучыць кампанію да гэтай праграмы зніжак, звярніцеся да адміністратараў каталогу.

«Свае» гатовыя прапанаваць пляцоўку для стварэння кампаніямі ўласных праграм лаяльнасці. Дарэчы, платформа дазваляе рабіць накапляльныя зніжкі (напрыклад, 10% пры суме закупаў ад 100 рублёў).

Не праблема зрабіць, каб працавалі ўвогуле толькі накапляльныя зніжкі, а зніжка для «Сваіх» была 0%. Але лепш, вядома, не скупіцца і «Сваім» адразу даць хоць пару адсоткаў!

У дадатак, тут і так ёсць аўтаматычная эканомія грошай на друку пластыкавых картак (а гэта мінімум $500 па сучасных мінскіх коштах пры накладзе ад 1000 картак).

Зірнуць каталог «Свае»

Каментары5

Цяпер чытаюць

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам8

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам

Усе навіны →
Усе навіны

Літва паслала ратавальнікаў у Венесуэлу, Беларусь — не8

Турысты на Вілейскім вадасховішчы сустрэлі савяня, і яно аказалася вельмі мілым3

У Гомелі хлопец шукае жонку па аб’яве — ён расклеіў па горадзе сотні ўлётак17

«Ідзеш — і ўсюды двухсотыя». Міхаіл з Лагойска, які ваяваў за Расію, у шоку, як украінцы вядуць кожны крок расійскіх салдат10

Статкевіч: Уцёкі палкаводца з поля бітвы ў яе крытычны момант заўсёды дэмаралізоўвалі яго войска 24

Мяняюць правілы палявання — Шуневіч хоча паляваць на бадзяжных сабак і катоў33

650 рублёў замест 12 тысяч. У Беларусь прывезлі новую дарагую вакцыну — вось навошта яна патрэбная1

Ад анамальнай спёкі ў Еўропе за тыдзень загінулі больш за 1300 чалавек1

84‑гадовы мужчына, што згубіўся тыдзень таму у лесе ля Гродна, знайшоўся2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам8

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць