Грамадства1111

У «Мінскзяленбудзе» патлумачылі, чаму на праспекце Незалежнасці звялі ясені і пасадзілі ліпы

У канцы ліпеня на праспекце Незалежнасці ў Мінску высадзілі 150 ліп у спецыяльных кубавых кантэйнерах. Такое рашэнне выклікала абмеркаванне ў беларускім сегменце Threads, бо раней на гэтым участку раслі ясені, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Як растлумачыў генеральны дырэктар «Мінскзяленбуда» Аляксандр Ермаловіч, каля чатырох гадоў таму тут высадзілі звычайныя ясені. Гэты від дрэваў добра пасуе для гарадскіх магістраляў, бо вясной прачынаецца на тыдзень-паўтара пазней за многія іншыя расліны. Гэта дазваляе своечасова праводзіць неабходныя работы — паліваць дрэвы, абмываць іх і апрацоўваць ад шкоднікаў. Пры належным доглядзе ясень таксама даволі добра пераносіць засаленне глебы, выкліканае супрацьгалалёднымі рэагентамі.

Аднак менавіта на праспекце Незалежнасці дрэвы апынуліся ў асабліва складаных умовах. Пад зямлёй праходзяць інжынерныя камунікацыі метро, таму для каранёвай сістэмы практычна няма дастатковай прасторы. Дрэвы растуць у вельмі абмежаваным аб'ёме глебы.

Акрамя таго, узімку супрацьгалалёдныя рэагенты трапляюць у пасадачныя лункі і пранікаюць у глебу, пасля чаго іх паглынаюць карані. Дадатковую нагрузку стварае інтэнсіўны рух аўтамабіляў. У выніку спалучэнне абмежаванай прасторы, засалення глебы і ўздзеяння транспарту было занадта цяжкім для папярэдніх пасадак.

Нягледзячы на рэгулярны догляд, падкормку і апрацоўку дрэваў, захаваць ясені не ўдалося. Таму спецыялісты вырашылі выкарыстаць іншы падыход і звярнуліся да вопыту расійскіх гарадоў, дзе дрэвы ўздоўж магістраляў высаджваюць у спецыяльныя дзвюхсценныя кубавыя кантэйнеры.

Такія кантэйнеры ўцепленыя, што павінна абараняць каранёвую сістэму ад вымярзання. У «Мінскзяленбудзе» ўжо маюць досвед выкарыстання падобных ёмістасцяў для драўняных раслін і сцвярджаюць, што пры належным доглядзе расліны ў іх адчуваюць сябе дастаткова добра.

Для праспекта Незалежнасці выбралі ліпы. Гэтыя дрэвы добра пераносяць фармовачную абрэзку, таму праз некалькі сезонаў іх плануюць пачаць фармаваць, каб атрымаць прыгожую алею.

Паводле вопыту суседніх краін, ліпы ў такіх кантэйнерах могуць расці каля дзесяці гадоў. Пасля гэтага дрэвы плануюць перасадзіць разам з каранёвым комам у адкрыты грунт, дзе яны змогуць працягнуць рост.

Каментары11

  • Ліпа
    11.08.2026
    Ага, у кантэйнеры месца аж да цэнтру планеты - расці-не дарасці.
  • .
    12.08.2026
    Чаму мне гэта выказваеце?
    Я не абараняю рашэнне з кантэйнерамі, а думаю пра прычыны дэградацыі дрэў на праспекце ў апошнія дзесяцігоддзі.
  • мабыць
    12.08.2026
    Каб з пытаннем "дзе мая любімая?" звярталіся ў кампетэнтныя дзяржаўныя органы, а не з дрэвамі размаўлялі.

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах10

Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы аднавілі твар чалавека, які жыў 315 тысяч гадоў таму6

Уладальнікам «Залатога мяча» 2026 года стаў Гары Кейн3

Сербская тэлекампанія папрасіла ў гледачоў прабачэння, што шмат гадоў дурыла ім галовы19

Слоўнік Dictionary.com назваў слова 2026 года. Што такое максінг?2

У Петрыкаўскім раёне знішчаюць яшчэ адну савецкую мазаіку2

«У дзяўчыны быў дыпламатычны імунітэт — ад расійскай амбасады». Як агенты спрабавалі трапіць на канферэнцыі з удзелам беларусаў2

У мінскім метро патлумачылі прынцып працы аўтаматычных дзвярэй на Зеленалужскай лініі

За апошнія 75 гадоў больш за мільён старажытных артэфактаў вярнуліся ў краіны паходжання3

«Яндэкс» заявіў, што ўсе ягоныя суперкамп'ютары ацалелі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах10

Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць