Улада1212

Старшынёй Вышэйшай атэстацыйнай камісіі стаў былы работнік пракуратуры

Аляксандр Лукашэнка прызначыў Аляксандра Яўгенавіча Гучка старшынёй Вышэйшай атэстацыйнай камісіі. Да гэтага ён займаў пасаду намесніка старшыні ВАК, піша БелТА.

«Вы, напэўна, патрабаванні мае ведаеце да вас. Гэта, можна сказаць, асаблівае падраздзяленне, непасрэдна падпарадкаванае прэзідэнту. І, напэўна, ведаеце перадгісторыю і гісторыю гэтага падпарадкавання напрамую прэзідэнту. Магу нагадаць: мяне насцярожылі падзеі ў Расіі, якія працягваюцца дагэтуль, калі за нейкія $ 3 тыс., або $ 5 тыс. можна было кандыдацкую купіць, а доктарскую за $ 10 тыс., — табе напішуць, за руку завядуць, куды трэба, і ты атрымаеш ступень», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Мяне гэта не проста насцярожыла ў свой час, а напалохала. Таму ведаючы, што навукоўцы, навука — гэта будучыня нашай краіны, ды і цяперашняе… Навука — гэта вельмі важная сфера. І каб туды не патрапілі выпадковыя, я заўсёды пад асаблівым кантролем трымаў гэты кірунак. І, натуральна, зыходзячы з гэтага падбіралі кіраўнікоў. Я хачу, каб вы гэта разумелі», — заявіў кіраўнік краіны.

Аляксандр Гучок нарадзіўся ў 1965 г. у Мінску. Скончыў энергетычны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута. У 1997 годзе — юрфак БДУ.

З 1995 па 2004 год працаваў у БДУ на кафедры крыміналістыкі, намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце юрыдычнага каледжа.

З 2004 па 2016 год — у органах пракуратуры на пасадах пракурора аддзела Пракуратуры РБ і намесніка дырэктара Навукова-практычнага цэнтра праблем умацавання законнасці і правапарадку Генпракуратуры.

З кастрычніка 2016 года па чэрвень 2018 года — намеснік старшыні ВАК.

Каментары12

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў70

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы пачаўся суд над бандай наркагандляроў, якіх расійскія спецслужбы наймалі для дыверсій. Сярод абвінавачаных трое беларусаў4

Месцамі да +13°С. Надвор'е на апошнія дні зімы2

Lamborghini адмяняе выпуск свайго першага электрамабіля: зусім няма попыту

Ліндсі Вон расказала, як яе нагу выратавалі ад ампутацыі

«Не мае значэння, ідзе гаворка пра Кіеў ці Валдай». Буданаў выказаўся супраць удараў па «палітычных цэнтрах»5

Заснавальніца Gutenberg: Калі прыйшла навіна пра смерць Цымберава, многія забылі пра асцярожнасць і раскрыліся8

Біл Гейтс прызнаўся ў шлюбных здрадах з расіянкамі і ў тым, што Эпштэйн яго гэтым шантажаваў13

Апошняя прадстаўніца Беларусі на «Еўрабачанні» спрабуе прадаць праз аўкцыён старыя джынсы7

Пасол Украіны паведаміла пра патрабаванне ЗША не наносіць удары па нафтавым тэрмінале ў Новарасійску2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў70

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць