На трасе Брэст — Маларыта плануюць адкрыць карчму з кальянам, дыскатэкамі і кутком-музеем Вялікай Айчыннай вайны
На скрыжаванні дарог Брэст — Маларыта — Кобрын у будынку былога паста ДАІ ў найбліжэйшыя месяцы плануюць адкрыць карчму «Мандарынавая гусь», паведамляе @BGazeta.

Праект анансаваў праўладны блогер ПалВаныч з Кобрына. Паводле яго, гэта добрая навіна не толькі для жыхароў Маларыты. Установа будзе спалучаць бар, дыскатэкі і кальян з кутком-музеем Вялікай Айчыннай вайны.
Менавіта такая канцэпцыя выклікала крытыку ў часткі беларусаў. Некаторыя лічаць, што фармат з алкаголем і забаўляльнымі імпрэзамі дрэнна сумяшчаецца з ваеннай тэматыкай, а сама ўстанова можа не праіснаваць доўга.
Паводле блогера, на першым паверсе размесцяцца барная стойка, столікі і тэлевізар. На другім паверсе арганізуюць «невялікі куток музея ВАВ», дзе плануюць праводзіць сустрэчы з ветэранамі, якія могуць распавядаць пра вайну.
У відэа блогер паразмаўляў з уладальніцай будучай карчмы Інай. Яна адзначыла, што ідэя адкрыцця з’явілася пад уплывам сям’і з Расіі.
«Ініцыятыва прыйшла з Расійскай Федэрацыі. Назва таксама адтуль, гэта любімая назва ўстановы маіх дзяцей, дзе мы адпачываем. Вось і вырашылі ўвасобіць гэта ў нашу мару, адкрыць тут», — распавяла Іна.
Паводле яе, установа будзе разлічаная на адпачынак і сустрэчы людзей 40+, а ў VIP-зале з’явіцца кальян.
«Уваход там будзе платны. Адпаведна, і абслугоўванне будзе зусім іншым. Будзе посуд, звязаны з Вялікай Айчыннай вайной. Думаю, спадабаецца. Спадзяюся, у першую чаргу, маларытчане падтрымаюць нашу ініцыятыву. Прыедуць, паглядзяць, будуць адпачываць».
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары