Вайна2626

Расійскі зэк-вайсковец пакрыўдзіўся на слова «апушчаны» і расстраляў шэсць саслужыўцаў

Адзін былы зняволены за некалькі хвілін знішчыў цэлую групу разведчыкаў — дэфіцытных спецыялістаў па беспілотніках.

Расійскі зэк забіў шэсць і параніў двух вайскоўцаў аддзялення БпЛА, распавядае ўкраінскі праект «Хачу жыць». 

Канфлікт паміж разведчыкамі — аператарамі БПЛА (27‑я брыгада і цэнтр «Рубікон») і штурмавікамі з ліку былых зняволеных (121‑ы полк) разгарэўся праз выпадковы агонь па сваіх — пілоты выпадкова спалілі дронам квадрацыкл расійскіх жа штурмавікоў.

У выніку паміж разведчыкамі і штурмавікамі завязалася перапалка.

«Маладыя разведчыкі паспрабавалі вербальна ўздзейнічаць на штурмавікоў. Адзін з іх — гранатамётчык Каралёў Аляксей Мікалаевіч, які адбываў 12‑гадовы тэрмін у турме, але вызваліўся па кантракце з МА РФ», — распавядае праект.

Сяржант Петухоў пачаў пагражаць Каралёву тым, што прымусіць яго да «сэксуальнага кантакту ненатуральным чынам», абазваўшы яго «апушчаным».

Пасля гэтага Каралёў схапіў зброю і адкрыў агонь.

Падчас даволі хуткага бою загінулі:

▪️ сяржант Петухоў Вадзім Аляксандравіч, 12.07.1997, начальнік разліку FPV узвода БпЛА Выпрабавальнага цэнтра перспектыўных беспілотных тэхналогій «Рубікон», г. Кубінка;

▪️ сяржант Галатаў Дзмітрый Сяргеевіч, 02.08.1993, камандзір разведвальнага аддзялення роты разведкі 27‑й АМСБр;

▪️ яфрэйтар Кравец Радзівон Эдуардавіч, 05.10.2003, аператар разліку FPV узвода БпЛА роты разведкі 27‑й АМСБр;

▪️ мал. сяржант Нізоўцаў Сяргей Аляксандравіч, 14.04.2001, старэйшы аператар разліку FPV узвода БпЛА роты разведкі 27‑й АМСБр;

▪️ мал. сяржант Сяроў Павел Аляксандравіч, 26.06.1988, старэйшы разведчык-аператар роты разведкі 27‑й АМСБр;

▪️ яфрэйтар Кузняцоў Вячаслаў Максімавіч, 28.12.2000, разведчык-сапёр роты разведкі 27‑й АМСБр.

Яшчэ двое разведчыкаў былі параненыя.

Каралёва затрымалі.

Каментары26

  • Пахан
    25.02.2026
    Ну, i хто тут Пятухоў?
  • 2cat
    25.02.2026
    Вот она, честь русского офицера!
  • Гойда
    25.02.2026
    Браво, бис...

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё9

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

Сланы ўмеюць, як і людзі, гатаваць лекавыя сумесі для сваіх сланянят

На выхадных у Беларусь прыйдзе халоднае паветра з Балтыйскага мора4

У Польшчы можа з'явіцца пастаянная амерыканская вайсковая база на 10 тысяч вайскоўцаў7

Футбольная зорка Раберта Карлас страціў амаль усё, што зарабіў за кар'еру6

Фільм беларуса Яўгена Лыткіна здабыў Спецыяльны прыз журы на кінафестывалі ў Іарданіі1

Беларусы Бельгіі прыйшлі з БЧБ на футбольны матч беларускай зборнай ФОТАФАКТ5

Спіс найлепшых серыялаў па версіі The New York Times22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё9

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць