Вайна1313

«Было як землятрус». Украіна знішчыла вытворчасць сыравіны для выбухоўкі ў Смаленскай вобласці побач з Беларуссю

Уначы на 25 лютага быў нанесены паспяховы ўдар па хімзаводзе «Дарагабуж».

Зарыва над заводам «Дарагабуж» пасля атакі беспілотнікаў. Скрыншот з відэа з мясцовых каналаў

«Атака доўжылася некалькі гадзін. Тамтэйшыя параўноўвалі выбуховую хвалю з землятрусам. У горадзе перакрытыя дарогі, адмененыя заняткі», — піша расійскі ваенкар, які вядзе канал пад назвай «Запіскі ветэрана».

Хімзавод «Дарагабуж» у Смаленскай вобласці — аб'ект падвойнага прызначэння. Ён вырабляе азотныя ўгнаенні, але адначасова яго аміяк і аміячная салетра — сыравіна для выбухоўкі. 

Згодна з фотаздымкамі, зробленымі відавочцамі здарэння, на тэрыторыі хімзавода спалахнуў моцны пажар, які можна назіраць за некалькі кіламетраў. Афіцыйна ўлады Смаленскай вобласці пра атаку нічога не паведамлялі.

ПАТ «Дарагабуж» —спецыялізуецца на вытворчасці азотных угнаенняў і хімпрадукцыі. Прадпрыемства належыць групе «Акрон». Украінскія дроны ўжо білі па заводзе ў снежні 2025 года. Тады на аб’екце таксама ўзнік моцны пажар, аднак абышлося без пацярпелых.

Па афіцыйнай інфармацыі, на заводзе загінулі 7 чалавекі, з іх трое ратавальнікаў, ёсць і дзясятак параненых. Гэта можа сведчыць пра дэтанацыю салетры ў выніку атакі.

Таксама ёсць паведамленні пра пападанне па Дарагабужскай ЦЭЦ. У кватэрах у гараджан няма вады.

«А 5—5:30 тут лёталі верталёты, лёталі дроны аднекуль з боку Сафонава. Мы ў акно глядзім, ляціць бліскучы, прыгажосці неапісальнай, гараць сінія і зялёныя яркія квадратам такім, я думала, што гэта коптар, і ляціць проста на нас, проста над нашым домам. Я прысела, галаву накрыла. Думаю, як зваліцца нам на дах. Тут лётаюць, кружаць гэтыя беспілотнікі, ракетамі іх збіваюць. Страшна вельмі», — расказала Ленте.ру жыхарка Дарагабужа.

Сёння ж УСУ паведамілі пра знішчэнне радара комплексу С-400 у Крыме і ЗРК «Панцыр» у Крыме.

Каментары13

  • Брава ЗСУ!
    25.02.2026
    Найлепшыя ў свеце санкцыі!👏
  • Закрыстыян
    25.02.2026
    Дзікпікавіч, некалі гаварыў з чалавекам са Смаленску. ён лічыць сябе крывічом. Адрознівае сябе ад маскалёў. Але лічыць сябе рускім, а не беларусам. У яго крывічы гэта і Віцебск і Полацк. Ну і была незадаволенасць што крывічы жывуць не разам, не у адной краіне. Тутэйшая свядомасць
  • Найперш не галасі!
    25.02.2026
    Васкрасенскі так ўжо прасіў зняць з Беларусі санкцыі на "азотныя ўгнаенні".
    Дарэчы, вось хоць бы гэты завод угнаенняў для "простых крестьян" мірны ці ваенны? Як там патлумачаць аматары шматлікіх пазьнякоўскіх допісаў пра адмену санкцыяў?

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы14

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусаў запрашаюць абдымацца з незнаёмцамі. Цана пытання — 65 рублёў6

Польшча перакідвае на мяжу з Украінай войскі, танкі і сістэмы Patriot5

McDonald’s вінавацяць у тым, што ён з дапамогаю ШІ трымае высокія цэны для тысяч рэстаранаў1

ЗША выключылі з санкцыйнага спісу памерлага беларускага міністра

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?21

Атака беспілотнікаў на Падмаскоўе: двое загінулі, гарыць нафтабаза1

Трамп дапусціў знішчэнне двух буйных гарадоў ЗША падчас вайны з Іранам8

Сучасныя метады судовай экспертызы паказалі: першыя цары Егіпта маглі адпраўляцца ў замагільны свет не адны3

Украінскага дэпутата Ганчарэнку выключылі з фракцыі «Еўрапейская салідарнасць»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы14

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць