Грамадства2323

Велападарожніца з Бразіліі дала Беларусі другі шанец: пасля правалу ў Брэсце прыехала ў Гродна. І сутыкнулася з такімі ж самымі праблемамі

51-гадовая велападарожніца з Бразіліі Андрэа Малафая дэ Фігейрэду вырашыла даць другі шанец Беларусі і зноў прыехала да нас на некалькі дзён. На гэты раз у Гродна. Але, як і ў Брэсце, спачатку яна сутыкнулася з цяжкасцямі пры рэгістрацыі.

Да нядаўняга часу Андрэа нічога не ведала пра Беларусь, як і большасць бразільцаў. Але ў 2017 годзе ў хостэле ў Албаніі жанчына пазнаёмілася з Вольгай з Мінска, якая яе натхніла на падарожжа ў невядомую краіну.

У канцы чэрвеня 2018 года Андрэа прыехала ў Брэст, але надоўга там не затрымалася ды пакінула горад засмучанай — ніхто не размаўляў на замежных мовах і не мог ёй нічога патлумачыць. Яна не змагла зарэгістравацца ў Дэпартаменце грамадзянства і міграцыі, а гэта абавязкова.

Падарожніца паехала ў Беласток і планавала адтуль трапіць у Літву, але знаёмыя ўгаварылі яе даць Беларусі другі шанец. 6 ліпеня Андрэа прыехала ў Гродна.

«У новым беларускім горадзе я сутыкнулася з тымі ж праблемамі, што і ў Брэсце. Гэта праблемы з рэгістрацыяй, — кажа Андрэа. — Калі не атрымаецца іх вырашыць, паеду з Беларусі. Я не ведаю што рабіць і ніхто не ведае. Я хачу падарожнічаць, як у Еўропе і быць не прывязанай да нейкага месца, але ў Беларусі гэта не так — трэба рэгістравацца».

Андрэа спынілася ў гродзенскім хостэле.

У Беларусі адчула сябе дзіцём

Адлегласць, якую праязджае Андрэя на сваім ровары за дзень, залежыць ад многіх фактараў: настрою, самаадчування, надвор’я і іншага. Да Гродна жанчына пераадолела каля 100 км і спынялася на Аўгустоўскім канале, каб палюбавацца прыгожымі відамі. Падарожніца кажа, што стараецца шукаць маленькія і невядомыя гарады, прыгожыя месцы, пра якія мала хто ведае.

«За тры гады падарожжа я наведала розныя краіны, дзесьці патрэбна была віза, дзесьці не, і нідзе не было ў мяне ніякіх праблем, — распавядае Андрэа. — У Беларусі бразільцам віза не патрэбна. І быццам усё павінна было прайсці без праблем, але вашы правілы і законы складзеныя некарэктна і ніхто нічога не ведае. Адзін кажа адно, другі іншае і пры гэтым ніхто не размаўляе на англійскай мове.

Вельмі дзіўна, што людзі, якія працуюць на мяжы і ў міграцыйнай службе не гавораць на замежнай мове, а на сайце няма інфармацыі для замежнікаў. Менавіта таму мне тут было вельмі складана разабрацца. У Беларусі я адчула сябе дзіцём. І гэтая краіна стала для мяне сапраўдным выпрабаваннем. Я кінула сабе выклік, але не думала што будзе настолькі складана».

Андрэа прыехала ў Беларусь без візы. Для грамадзян Бразіліі, якія прыязджаюць да нас для транзіту, турызму або па працы, не трэба візы на тэрмін да 90 дзён. Адзіная ўмова — госць абавязаны зарэгістравацца на працягу пяці сутак у падраздзяленні Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі. З гэтым і паўсталі праблемы ў падарожніцы.

«Куды хачу, на колькі хачу і калі хачу»

Андрэа падарожнічае ўжо тры гады і наведала больш за 30 краін на розных кантынентах. Была ў Амерыцы, Азіі і Еўропе.

«Я ўжо не магу сябе прымусіць не падарожнічаць, — кажа Андрэа. — Калі вяртаюся дадому, я зноў адчуваю, што хачу ў дарогу. Я сумую дома па падарожжы. Людзі часам кажуць, што я вар’ятка, таму што ў мяне няма дакладнага плана — колькі дзён павінна доўжыцца падарожжа ці колькі кіламетраў павінна праехаць. У мяне ёсць проста напрамак, у якім я хачу рухацца. I я не хачу абмяжоўвацца нейкімі рамкамі, так што еду куды хачу, на колькі хачу і калі хачу».

Андрэа падчас падарожжа. Жанчыне 51 год і яна на пенсіі. Падарожнічае за кошт пенсіі і за кошт таго, што ў Бразіліі здае сваю кватэру.

Не турбуюся і проста кручу педалі

У снежні Андрэа плануе вярнуцца ў Бразілію, але не ведае, колькі яшчэ кіламетраў праедзе да таго часу. У планах у Андрэа застацца ў Беларусі на месяц, калі ўсё атрымаецца з рэгістрацыяй, а пасля наведаць Літву, Латвію і Эстонію. Далей жанчына паедзе альбо ў Англію, альбо Расію, а канчатковай кропкай падарожжа стане горад Тромсе ў Нарвегіі, дзе падарожніца хоча ўбачыць паўночнае ззянне.

«У мяне ўжо ёсць планы і на наступны год. Хачу паехаць у падарожжа на тры месяцы па скандынаўскіх краінах. І зноў на сваім ровары. Але насамрэч я дрэнны веласіпедыст, таму што я нічога не разумею ў роварах. Адзінае, што я магу паправіць, дык гэта заляпіць камеру. Я не турбуюся і проста кручу педалі. Калі нешта зламаецца — буду шукаць дапамогу».

Падарожніца з Бразіліі ў Гродне на вуліцы Карла Маркса.

Як стала вядома Hrodna. life, Андрэа ўсё ж зарэгістравалася ў міграцыйнай службе ў Гродне, але толькі пасля дапамогі журналістаў TUT.BY. Цяпер жанчына можа знаходзіцца ў Беларусі да 90 дзён

Каментары23

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць