Гісторыя1010

Пад Мінскам знайшлі магілу будаўніка Пішчалаўскага замка

11 жніўня (субота) а 13:00 у мястэчку Гарадзішча (6 кіламетраў ад кальцавой, за аўтарынкам «Малінаўка») адбудзецца перапахаванне Рудольфа Пішчалы — будаўніка Пішчалаўскага замка, колішняга прэзідэнта грамадзянскай палаты Мінскага суда, паведамляе Глеб Лабадзенка. Пішчалаўскі замак на сёння — найвялікшая паводле памераў гістарычная пабудова Мінска, помнік архітэктуры.

Пэўны час таму мой сябар, гісторык Эдвард Канановіч на аснове сведчанняў сталых жыхароў Гарадзішча зрабіў сенсацыйную знаходку — надмагільныя пліты Рудольфа і Сафіі Пішчалаў. Дагэтуль лічылася, што ніякай згадкі пра слаўны род Пішчалаў, якія валодалі Гарадзішчам больш за 300 год, не захавалася. Пліты ляжалі ў кучы смецця на глыбіні каля 1 метра. Тут жа трапляліся і чалавечыя парэшткі. У ліпені 2018 года на гэтым месцы прайшлі раскопкі пад кіраўніцтвам знаных археолагаў Сяргея Тарасава і Андрэя Вайцяховіча. На плошчы каля 25 м.кв. былі знойдзены парэшткі 14 чалавек. Цалкам ачышчаная ад смецця і даследаваная сямейная крыпта Пішчалаў.

Нельга сказаць, што Рудольф Пішчала — выбітная гістарычная асоба. Хутчэй гэта асоба, якая застанецца ў гісторыі такім вось цікавым чынам — пабудовай турмы, якая атрымала ў народзе ягонае імя. Аднак знаходка магілы Рудольфа Пішчалы — важная падзея для жыхароў Гарадзішча і аматараў гісторыі Менска.

Надмагільныя пліты былі пачышчаныя, літары абведзеныя (бо немагчыма было нічога прачытаць). Месца добраўпарадкаванае нашымі з Эдвардам сіламі, а поруч пастаўлены валун з гранітнай табліцай — аўтар Ігар Засімовіч.

На фота можна пабачыць пліты ў працэсе даставання з зямлі; працэс раскопак; цяперашні выгляд месца.

11 жніўня а 13:00 адбудзецца перапахаванне, цырымонію правядзе ксёндз Юры Санько. Адразу пасля заезду ў мястэчка ўзірайцеся ў левы бок — там на пагорку стаіць вялікі крыж, гэта і ёсць месца пахавання.

Дабрацца можна на аўто (6 км ад кальцавой, за аўтарынкам «Малінаўка»), маршруткаю www.marshrutka.lpy.by/e/3043-raspisanie-i-shema-marshruta, аўтобусам.

Каментары10

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць