Цяпер спісанне сродкаў з банкаўскай карты ў метро будзе адбывацца не на кожную асобную паездку, а адразу на некалькі паездак, здзейсненых цягам некаторага часу.

Правілы цяпер наступныя. Спісанне адбываецца адразу ж пасля кожнай трэцяй паездкі. Альбо калі вы за двое сутак праехалі ў метро адзін-два разы, то грошы спішуць цягам гэтых 48 гадзін.

Гэтая працэдура называецца агрэгаванне — аб'яднанне некалькіх аплат у адну фінансавую транзакцыю. Як тлумачыцца, умовы спісання грошай змененыя для аптымізацыі і памяншэння нагрузкі на сістэму.

Кошт паездкі ў метро сёння — 65 капеек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?