Грамадства

Як вывезці дзіця за мяжу?

На лета многія з нас плануюць замежныя вандроўкі. Дзеці заўжды з нецярпеннем чакаюць такі адпачынак. Але каб усе вашы планы ажыццявіліся, і каб адпачынак не скончыўся ўжо на мяжы, неабходна загадзя паклапаціцца аб правільнасці афармлення дакументаў. Варта памятаць, што ў многіх выпадках для выезду непаўналетніх за межы краіны іх пашпарта недастаткова.

Выезд дзіцяці за мяжу толькі з адным з бацькоў. Ці патрэбна ў такім выпадку згода іншага?

Пры выездзе за межы Беларусі ўсім грамадзянам, незалежна ад узросту, неабходна мець пашпарт.

Калі дзіця выязджае, напрыклад, з мамай, то згода таты не патрабуецца, і наадварот. На мяжы будзе дастаткова прад’явіць пашпарт з адзнакай аб дзіцяці ў пашпарце таго з бацькоў, які з ім выязджае, што з’яўляецца пацвярджэннем статуса законнага прадстаўніка. 

Калі нехта з бацькоў супраць таго, каб дзіця пакідала Беларусь, ён мае права звярнуцца ў суд. У гэтым выпадку дадзеныя дзіцяці трапяць у базу звестак асоб, чые правы на выезд за мяжу часова абмежаваныя. Непаўналетнія са спісу застануцца невыязнымі да той пары, пакуль бацькі не дамовяцца альбо суд не вынясе адпаведную пастанову.

Якія дакументы неабходны, калі дзіця выязджае з бабуляй, дзядулем ці проста знаёмым сям'і?

Каб адправіць дзіця на адпачынак не з бацькамі, неабходна пісьмовая згода абаіх законных прадстаўнікоў — таты і мамы. Такая згода завяраецца натарыяльна ці ў падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі.

Выезд дзіцяці за мяжу на аздараўленне ў складзе арганізаванай групы

Як і ва ўсіх іншых выпадках, дзіця мусіць мець пашпарт. Калі плануецца выезд у краіны, дзе неабходна шэнгенская віза, тэрмін дзеяння пашпарта павінен быць не больш за 10 год, да таго ж у ім павінны быць не менш як дзве свабодныя старонкі. Калі дзіця едзе ў суправаджэнні настаўнікаў, трэнераў, прадстаўнікоў турыстычнай кампаніі, бацькі таксама павінны пісьмова выказаць сваю згоду на выезд дзіцяці ў суправаджэнні гэтых дарослых.

Правілы перасячэння мяжы з дзецьмі можна ўдакладніць на сайце Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.

Што рабіць, калі за мяжой згубіліся дакументы? Куды звяртацца па дапамогу?

Перад ад’ездам нялішнім будзе зрабіць ксеракопію пашпарта. Вазьміце з сабою іншыя дакументы, якія пацвярджаюць асобу на выпадак страты або крадзяжу пашпарта, і пару фотаздымкаў, у тым ліку дзяцей. Гэта дапаможа пры працэдуры пацвярджэння асобы.

Калі такая непрыемнасць усё ж здарылася, — неабходна звярнуцца ў дыпламатычнае прадстаўніцтва ці консульскую ўстанову Беларусі ў краіне знаходжання. Пасля пацвярджэння асобы консул выдасць пасведчанне на вяртанне ў Беларусь.

Даведацца аб тым, у якіх краінах размешчаны дыпламатычныя і консульскія ўстановы Беларусі, можна тут.

Прыемнага падарожжа!

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі3

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі

Усе навіны →
Усе навіны

Па-беларуску выйдзе «Беларускі снайпер» пасла Шарэпкі, а Квяткоўскі напісаў працяг «Фрашак»

Зянон Пазняк: Зараз інтарэсы рэжыму ў нейкай ступені супадаюць з нацыянальнымі інтарэсамі62

«Кіберпартызаны»: Не трэба раздзімаць паніку, што рэжым усё можа ўзламаць, прачытаць, пра ўсё даведацца. Не, не можа2

Швейцарскі грамадскі басейн забараніў уваход усім замежнікам — усё праз дрэнныя паводзіны французаў4

Пачаўся Будслаўскі фэст. Сёлета там адбудзецца асаблівая падзея4

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ13

Кныровіч расказаў, што трэба рабіць Ціханоўскаму, каб вызваліць палітвязняў7

Трамп сказаў Зяленскаму, што хоча дапамагчы Украіне з супрацьпаветранай абаронай4

«Спыталі, чый Крым». Беларус падаўся адразу на два ДНЖ у Польшчы і Літве, а ў выніку мусіў пакінуць ЕС9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі3

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць