Былы галкіпер «Кальяры» і юнацкай зборнай Італіі па футболе Давідэ Капэла мог загінуць пры абвале аўтамабільнага моста Марандзі ў Генуі.

Трагедыя адбылася 14 жніўня. Па словах Капэла, ён быў у гэты час у эпіцэнтры здарэння, якое забрала жыцці мінімум 35 чалавек.

«Гэта цуд, што я жывы. Я ехаў у Геную і быў на мосце. Спачатку я пачуў шум, потым усё абвалілася. Мая машына апусцілася на 30 метраў і затрымалася паміж калонамі і жвірам. Неімаверна, але ў мяне ні драпіны.

Я проста ехаў праз гэты мост, ён адзін з самых загружаных у краіне. Я бачыў, як дарога проста правалілася перада мной, гэта быў шок. Я не ведаю, як маю машыну не раздушыла», - прыводзіць словы італьянца Football Italia.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0