Свет88

Аўтару расійскага расследавання аб «ПВК Вагнера» даслалі вянок з надпісам «здраднік Радзімы»

Новая газета

У рэдакцыю расійскай «Новой газеты» даслалі галаву барана і пахавальны вянок. Да пасылкі прыклалі цыдулкі: «Дзяніс Караткоў — здраднік Радзімы!» і «Галоўнаму рэдактару «Новай Газеты» з прывітаннем Вам і Караткову», паведамляецца на сайце выдання.

Там адзначаецца, што вянок на адрас рэдакцыі з цыдулкай Караткову даставілі ў сераду, галаву жывёлы — у чацвер. «Паліцыя праводзіць следчыя мерапрыемствы. Жывёлы — шкада», — заявілі ў выданні.

«У інтэрнэце распаўсюджваюцца заклікі да фізічнай расправы над журналістамі, да рэдакцыі падкідвалі злавесныя «падарункі», якія сімвалізуюць смерць канкрэтных людзей. Цярпець падобнае мы не маем намеру, тым больш што выдатна ўяўляем, адкуль зыходзіць пагроза», — піша выданне.

Дзяніс Караткоў працуе ў «Новай газеце» са жніўня, ён — аўтар расследаванняў аб так званай прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера, якія выходзілі ў пецярбургскім выданні «Фонтанка», дзе ён раней працаваў.

«Сцверджанні аб тым, што «Новая газета» нібыта распаўсюдзіла дадзеныя расійскіх лётчыкаў, якія ваююць у Сірыі, чым падвергла іх сем'і небяспекі, — проста фэйк. У нас наогул не было публікацый на гэтую тэму — ні ў газеце, ні на сайце», — гаворыцца ў заяве выдання.

Як паведаміў Інтэрфаксу старшыня рэдакцыйнай рады «Новай газеты» Дзмітрый Муратаў, рэдакцыя звярнулася ў паліцыю ў сувязі з пагрозамі ў адрас журналістаў.

«Гаворка ідзе аб велізарнай правакацыі, якая вядзецца ў сетцы людзьмі, якія, як мы лічым, папярэдне набліжаны да так званых інтэрнэт-троляў», — заявіў ён.

На яго думку, правакацыя зладжаная з мэтай прадухіліць публікацыю новых матэрыялаў. «Мы гэтым меркаваннем падзяліліся з праваахоўнымі органамі, натуральна, напісаўшы адпаведную заяву, і ў рэдакцыі праводзяцца актыўныя мерапрыемствы розных сілавых структур», — сказаў Муратаў.

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га62

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Усе навіны →
Усе навіны

«Не ведаю, што вы там выпраўлялі, але мінус як быў так і застаўся». Кліенты банкаў працягваюць скардзіцца на няправільныя балансы3

Папулярная мінская шаўрменная трапіла ў скандал. Што здарылася2

У Магілёве падчас непагадзі жанчыну забіла дрэвам, яшчэ чатыры чалавекі пацярпелі

Беларуска пасля платнай медыцыны пайшла ў дзяржаўную і расказала свае ўражанні7

У Абу-Дабі пачаліся перамовы Пашыняна і Аліева3

Чарга на польскай мяжы канчаткова рассмакталася2

Келаг: Украіне патрэбны новы «План Маршала»4

Не толькі «кітайцы». Якія бюджэтныя новыя аўто прапануе беларускі рынак8

Кіеў зазнаў масіраваную атаку дронамі і балістыкай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га62

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць