Здарэнні2424

10-гадовая дзяўчынка так хацела новы мабільнік, што па трывозе паднялі АМАП

Гродзенская міліцыя падзялілася незвычайнай гісторыяй. Мясцовая 10-гадовая дзяўчынка вырашыла, што ёй тэрмінова патрэбен новы тэлефон. І распавяла бацькам пра напад мужчыны з нажом.

Па словах дзяўчынкі, незнаёмы мужчына падышоў да яе на вуліцы, пагражаў нажом. Пасля чаго забраў кашалёк з невялікай сумай грошай, звязку ключоў, кнопкавы тэлефон і завушніцы. Супрацоўнікам міліцыі яна паказвала месца злачынства, паказвала, у які бок схаваўся злачынца, і апісвала яго прыкметы.

Распавядаючы пра здарэнне, яна плакала і вельмі перажывала. Улічваючы, што дзяўчынка характарызуецца выключна са станоўчага боку, сумненняў у праўдзівасці яе слоў не было. Супрацоўнікі міліцыі пачалі працу па ўсталяванні асобы нападніка. Правяраліся раней судзімыя і асобы, якія знаходзяцца на ўліку, праводзіўся пакватэрны абход найбліжэйшых дамоў, праглядаліся запісы з камер відэаназірання.

Але паціху з’явіліся сумневы ў рэальнасці таго, што адбылося. Прааналізаваўшы сабраную інфармацыю, супрацоўнікі правялі адпаведную працу, у выніку якой дзяўчынка прызналася, што гісторыю з нападам прыдумала.

Высветлілася, што свае рэчы яна выкінула ў лесапаласе непадалёк, а прыйшоўшы да суседзяў, расплакалася і расказала, што на яе напалі. Ужо познім вечарам, падчас агляду ляснога масіву, былі выяўленыя грошы і рэчы дзяўчынкі.

Прычына таго, што адбылося, банальная: школьніца вельмі хацела новы мабільны тэлефон. У сваім учынку яна раскаялася.

Сям’я дзяўчынкі характарызуецца вельмі станоўча, таму, хутчэй за ўсё, наступстваў не будзе, паведамілі ў гродзенскай міліцыі. Толькі з дзяўчынкай правядуць прафілактычную гутарку. Але варта помніць: за такое паведамленне бацькоў могуць прыцягнуць да адказнасці за заведама непраўдзівае паведамленне пра злачынства.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм13

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм

Усе навіны →
Усе навіны

Ратавальнікі эвакуявалі з Эльбруса цела 11‑гадовага хлопчыка і пацярпелага бацьку2

Ціханоўская пра офіс у Варшаве: На адзін з паверхаў зможа прыйсці кожны10

Праваабаронца Васіль Завадскі пайшоў вучыцца на гештальт-тэрапеўта3

Статкевіч аб пратэстах ва Украіне: Калі вы абралі з такой перавагай прэзідэнта і адначасова Вярхоўнага галоўнакамандуючага, то дайце яму кіраваць26

Італьянка выйграла «Славянскі базар»

Адным з першых «цыбулізацыю» Беларусі апісаў нямецкі заолаг. Уцёкшы ад маскоўскага рабалепства, ён адкрыў тут іншую цывілізацыю25

Хаўер Мілей абвясціў выходны дзень сёння ў краіне

«Залаты мяч» чэмпіянату свету атрымаў Родры1

У моду вярнуўся пластыкавы абутак з 1990‑х6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм13

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць