Пара баброў зайшла ў супермаркет ў амерыканскім штаце Масачусэтс і трапіла ў аб'ектывы камеры відэаназірання. Аб незвычайных пакупніках распавёў партал upi.com.

Адзін з баброў сышоў амаль адразу, тады як іншаму спатрэбілася дапамога прадаўца. Работнікі гандлёвай кропкі Cumberland Farms растлумачылі, што жывёлы зазірнулі ў краму ў пошуках танных закусак. Па словах супрацоўнікаў, бабры прагуляліся да супермаркета ад суседняй ракі Nashua.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0