Улада1414

Лукашэнка расказаў, як дапамог «яйкагаловым» айцішнікам

Беларускія айцішнікі здольныя ствараць прадукт, які не мае аналагаў у свеце, а падтрымліваюць іх на самым высокім дзяржаўным узроўні. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка распавёў у інтэрв'ю тэлеканалу «Россия 24».

Фота: Сяргей Брылёў.

Лукашэнка прызнаўся, што звярнуць большую ўвагу на гэтую сферу яго прымусіла выказванне аднаго з амерыканскіх спецыялістаў, які прыехаў у Парк высокіх тэхналогій.

— І вось мне адзін амерыканец, які доўга працуе ўжо ў IT-сферы, кажа: «Вы ведаеце, як пра вас кажуць у свеце?» Я думаю: «Ну, цяпер ізноў гадасць якую-небудзь скажа». Ён кажа: «Ведаеце, калі хочаш нешта зрабіць у гэтай айцішнай сферы, то едзь у Амерыку, калі ты хочаш зрабіць нешта складанае — едзь у Індыю, але калі ты хочаш стварыць нешта і зрабіць немагчымае — едзь у Беларусь». Слухайце, я ніколі не быў так уражаны за свае гады прэзідэнцтва, як пасля гэтых слоў. Кажа: «Гэта ў нас у Амерыцы так кажуць, таму мы да вас прыехалі, каб зрабіць некаторыя рэчы, якія мы не можам, — немагчымыя». Я тады, за гэта ухапіўшыся, думаю: «Ну, раз мы нешта можам, чагосьці вартыя, трэба дапамагаць гэтым айцішнiкам».

І мы паволі ішлі да гэтых блокчэйнаў, крыптавалют, дайшлі да іх. І спыніліся. Я запрасіў айцішнікаў: яны ўсё плачуцца там, у сродках масавай інфармацыі, аж да апазіцыйных, нешта ім бракуе. Я сабраў іх і пытаю: ну, вы ж яйкагаловыя, разумныя ўсе, чаго вы плачаце, з чым вы прыйшлі? Глядзяць на мяне. Вось я вам, кажу, даю паўгода тэрмін, напішыце ўсё, што вы хочаце, што вам сёння перашкаджае працаваць у Беларусі. Так, мы прасунутыя і іншае. Час прайшоў, у нешта ўперліся, нешта перашкаджае. Ну, скажыце? Я не настолькі прасунуты. Я, кажу, і да камп'ютара не падыходжу, ёсць у мяне каму працаваць з гэтым камп'ютарам, і дома ён ужо ў 15 гадоў разбіраецца ва ўсім, і тут на працы.

— Коля, сын? — удакладніў Брылёў. Лукашэнка сказаў «так» і працягнуў, што да работы над законамі падключылі эканамічную частку ўрада.

— Заняліся. Праз паўгода прыносяць. <…> І я, не зірнуўшы, вобразна кажучы, усё падпісаў. Поўная свабода. Падаткаў там, вядома, амаль няма, акрамя невялікага падаходнага падатку, але ўсе грошы заробленыя павінны вярнуцца ў краіну. Усё да капейкі вяртаюць.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць